Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Барак Абама ў Швэцыі


Абама ў Стакгольме
Абама ў Стакгольме

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама прыбыў у сераду ў Стакгольм, пачаўшы такім чынам трохдзённы візыт у Эўропу.

У часе візыту ён возьме ўдзел у саміце Вялікай Дваццаткі ў Пецярбургу (Расея).

У Швэцыі Абама спаткаецца з каралём Карлам XVI Густавам і прэм’ерам Фрэдрыкам Рэйнфэльтам, а таксама з прэм’ерамі іншых паўночных краін. Сярод тэмаў: кліматычныя зьмены, гандлёвыя справы і тэхналёгіі.

Апроч гэтага, у сераду Абама ўшануе памяць Рауля Валенбэрга, героя ІІ сусьветнай вайны. Гэты швэдзкі дыплямат, працуючы ў Будапэшце, дапамог выратаваць жыцьцё дзясяткам тысяч габрэяў. Ён загінуў у 1945 годзе пры таямнічых акалічнасьцях, верагодна памёр у сталінскай вязьніцы. Сям’я Валенбэрга будзе прасіць Абаму, каб дапамог зрабіць ціск на Расею дзеля высьвятленьня абставінаў сьмерці дыплямата.

Швэцыю дадалі ў каляндар візыту Абамы пасьля таго, як ён адмовіўся ад сустрэчы ў Маскве з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімерам Пуціным. Сустрэча мелася адбыцца перад самітам Вялікай Дваццаткі. Рашэньне Абамы было зьвязанае са спрэчкай паміж Вашынгтонам і Масквой вакол былога супрацоўніка амэрыканскіх разьведвальных службаў Эдварда Сноўдэна, які атрымаў у Расеі часовы прытулак.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG