Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Уралкалію» няма ратунку ад беларускіх прапагандыстаў


Арышт Баўмгертнэра. Скрыншот зь перадачы АНТ

Арышт Баўмгертнэра. Скрыншот зь перадачы АНТ

«Уралкалій» ня мае магчымасьцяў абараніць сваю дзелавую рэпутацыю ў Беларусі — сьцьвярджае юрыст.

«Вялікіх шанцаў няма, — кажа адвакат Сяргей Зікрацкі. — Факт распаўсюду нэгатыўнай інфармацыі пра першых асобаў „Уралкалія“ і пра саму кампанію ёсьць. Яны маюць права прад’явіць пазоў аб абароне ў сувязі з распаўсюдам гэтай інфармацыі супраць тых, хто яе распаўсюдзіў.

Аднак паколькі ўся інфармацыя падрыхтаваная на падставе ўзбуджанай крымінальнай справы, то беларускі суд мусіць спраўдзіць, ці ёсьць гэтая інфармацыя ў крымінальнай справе. І, хутчэй за ўсё, прыпыніць сваю працу, пакуль ня будзе скончаная крымінальная справа супраць мэнэджэраў „Уралкалія“.

Другі варыянт — беларускі суд проста пацьвярджае, што інфармацыя адпавядае матэрыялам справы, і адмаўляе „Ўралкалію“ ў пазове аб абароне дзелавой рэпутацыі».
Кампанія заяўляе, што крымінальныя справы, узбуджаныя беларускімі праваахоўнымі органамі, сфабрыкаваныя.

3 верасьня прэс-служба «Ўралкалія» апублікавала афіцыйны ліст, у якім паведамляе, што ў сувязі зь дзеяньнямі праваахоўных органаў Беларусі кампанія зьвяртаецца ў кампэтэнтныя органы РФ з просьбай судзейнічаць у неадкладным спыненьні палітычна матываванага перасьледу супрацоўнікаў ААТ «Уралкалій». Кампанія заяўляе, што крымінальныя справы, узбуджаныя беларускімі праваахоўнымі органамі, сфабрыкаваныя.

Цяперашняе кіраўніцтва Ўралкалію ў тым ліку спрабуе супрацьстаяць і ідэаялігічнай вайне супраць кампаніі. У афіцыйным лісьце кампанія сьцвярджае пра вядзеньне «масіраванай інфармацыйнай кампаніі, накіраванай на дыскрэдытацыю ААТ „Уралкалій“ і ягоных прадстаўнікоў». Уралкалій заяўляе пра свой намер абараняць дзелавую рэпутацыю ў судзе.

Так, на тэлеканале «Беларусь 1» журналіст Сяргей Хамянтоўскі сьцьвярджаў, што «Ўралкалій» сутыкнуўся зь вялікімі праблемамі, ягоныя акцыі «рухнулі», а гэта «пагражае масавым беспрацоўем у гарадах, дзе разьмешчаныя падразьдзяленьні прадпрыемства. Эканамісты лічаць, што фінансавыя цяжкасьці кампаніі зьвязаныя зь недастаткова кваліфікаваным кіраваньнем Керымавым гэтым актывам. Таксама актыўна абмяркоўваецца жахлівая экалягічная абстаноўка ў гэтых гарадах, дзе разьмешчаныя падразьдзяленьні прадпрыемства».

Журналіст Хамянтоўскі ад камэнтароў для Радыё Свабода адмовіўся, адправіўшы па іх у прэс-службу.
1 верасьня АТН у праграме «Ў цэнтры ўвагі» наўпрост называла мэнэджэраў «Уралкалія» жулікамі, а акцыянэра кампаніі Сулеймана Керымава — «дагестанскім камбінатарам».

Кірыл Казакоў, дырэктар Агенцтва тэлевізійных навінаў:

«Калі вы разьбіраецеся ў крымінальнай журналістыцы, то будзеце ведаць, што мы працуем у рамках закону. І ў рамках інфармацыйнага поля. У нас тая самая інфармацыя, якой валодаеце вы і расейскія СМІ, і на яе падставе мы робім свае інфармацыйныя выпускі».

1 верасьня АТН у праграме «Ў цэнтры ўвагі» наўпрост называла мэнэджэраў «Уралкалія» жулікамі, а акцыянэра кампаніі Сулеймана Керымава — «дагестанскім камбінатарам».

«Маніпулюючы цэнамі, расейскія мэнэджэры падманам адбіралі кліентаў у „Беларуськалія“ па ўсім сьвеце. Іхнія грошы з 2011 году выводзіліся ў Швайцарыю ў адмыслова створаны афшор „Уралкалій-трэйдынг“. У 2013-м аб’ём шэрых паставак, якія абміналі БКК, расейскі і беларускі бюджэты, дасягнуў 80%. Прамым распараджэньнем Баўмгертнэра кліентам забаранялася мець справу зь беларусамі».

Яшчэ раней газэта «Беларусь Сегодня» сьцьвярджала, што «Ўралкалій» «кінуў» свайго «добрасумленнага шматгадовага беларускага партнэра».

26 жніўня 2013 гендырэктар і сябра рады дырэктараў ААТ «Уралкалій» Уладзіслаў Баўмгертнэр быў затрыманы ў Менску ў межах сьледчых захадаў, якія праводзяцца ўладамі Беларусі. Шэраг асобаў з кіраўніцтва кампаніі абвешчаны ў міжнародны вышук, у тым ліку адзін з акцыянэраў «Уралкалію» і сябра расейскага Савету Фэдэрацыі Сулейман Керымаў. «Уралкалій» абвяргае заявы аб неправамерных дзеяньнях з боку Баўмгертнэра або мэнэджмэнту кампаніі.
XS
SM
MD
LG