Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Беларусь апошняя ў індэксе свабоды СМІ


Грузія — лідэр у сфэры свабоды мас-мэдыяў сярод краін Усходняга партнэрства, тым часам як Беларусь — найбольш праблемная ў гэтых адносінах краіна. Пра гэта сьведчаць вынікі праведзенага праектам ENP EaP Media Freedom Watch дасьледаваньні, вынікі якога былі апублікаваныя сёньня ў Кіеве.

У выніку яго быў складзены Індэкс свабоды мас-мэдыяў Усходняга партнэрства. Дасьледаваньне праводзілася шляхам апытаньня экспэртаў (дзесяць у кожнай з шасьці краін), якія ацэньвалі стан свабоды паводле прапанаванай праектам мэтодыкі і выстаўлялі краінам балы.

Aгульны Індэкс свабоды мас-мэдыяў выглядае такім чынам:



Індэкс мае чатыры складнікі — блёкі «Палітыка», " Практыка" , «Тэлерадыёвяшчаньне» і «Інтэрнэт і новыя мэдыі».

Блёк «Палітыка» (вызначае ўзровень правоў і свабодаў, якія прадстаўляюцца канстытуцыяй і законамі краіны СМІ і журналістам, іх адпаведнасьць міжнародным нормам і стандартам, наяўнасьць афіцыйных органаў цэнзуры і г. д.). Максымальная адзнака — 240 балаў.



Блёк «Практыка» (вызначае ролю дзяржавы ў забесьпячэньні правоў і свабодаў СМІ і журналістаў, рэакцыю ўладаў на выпадкі іх незаконнага абмежаваньня. Гэты блёк складаецца з 6 частак: фактычныя атакі, пагрозы, затрыманьні; судовы пераслед; доступ да інфармацыі; цэнзура і самацэнзура; дзяржаўная манаполія; эканамічныя ўмовы). Максымальная адзнака — 1110 балаў.



Блёк «Тэлерадыёвяшчаньне». Вызначае ўзровень свабоды тэлерадыёкампаній, доступ да эфіру і г. д. Максымальная адзнака — 150 балаў.



Блёк «Інтэрнэт і новыя мэдыі» (вызначае ўзровень свабоды інтэрнэту, магчымасьці доступу да яго). Максымальная адзнака — 150 балаў.

XS
SM
MD
LG