Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генпракуратуры РФ забаранілі камэнтаваць справу «Ўралкалію»


Генэральная пракуратура Расеі
Генэральная пракуратура Расеі
«Мне загадалі гэтую справу не камэнтаваць», — так адказала прэс-служба генэральнай пракуратуры РФ на запыт Радыё Свабода з просьбай пракамэнтаваць апошнюю справу «Ўралкалію».

3 верасьня прэс-служба «Уралкалію» апублікавала афіцыйны ліст, у якім паведамляе, што ў сувязі зь дзеяньнямі праваахоўных органаў Беларусі кампанія зьвяртаецца ў кампэтэнтныя органы РФ з просьбай судзейнічаць у неадкладным спыненьні палітычна матываванага перасьледу супрацоўнікаў ААТ «Уралкалій». Кампанія заяўляе, што крымінальныя справы, узбуджаныя беларускімі праваахоўнымі органамі, сфабрыкаваныя.

Крымінальныя справы па ч. 3. Арт. 424.КК (злоўжываньне уладай і службовымі паўнамоцтвамі) узбуджаныя супраць генэральнага дырэктара ААТ «Уралкалій» Уладзіслава Баўмгертнэра, сябра назіральнай рады БКК Алега Пятрова, першага намесьніка генэральнага дырэктара Канстанціна Саладоўнікава, намесьнікм генэральнага дырэктара па фінансах Ігара Еўстратава, начальніка фрахтавага аддзелу Дзьмітрыя Самойлава.

Абвівачаным таксама зьяўляецца адзін з асноўных акцыянэраў Уралкалію Сулейман Керымаў. У адносінах да яго ўзбуджаная справа па п.4 арт. 16 і ч. 3 арт. 424 КК РБ (арганізацыя злоўжываньня ўладай і службовымі паўнамоцтвамі). Пры гэтым Сьледчы камітэт Беларусі заявіў, што гатовы аказаць усебаковае судзеяньне ў правядзеньне расьсьледаваньня Генэральнай пракуратуры Расіі, у тым ліку і па праверцы інфармацыі, якая ўказвае на магчымыя сувязі Керымава са злачыннымі групоўкамі на Каўказе.

Усе гэтыя асобы абвешчаныя ў міжнародны вышук, у тым ліку і праз Інтэрпол.

26 жніўня 2013 гендырэктар і сябра рады дырэктараў ААТ «Уралкалій» Уладзіслаў Баўмгертнэр быў затрыманы ў Менску ў межах сьледчых захадаў, якія праводзяцца ўладамі Беларусі. «Уралкалій» абвяргае заявы аб неправамерных дзеяньнях з боку Баўмгертнэра або мэнэджмэнту кампаніі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG