Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Падчас брэжнеўскага застою дысыдэнтаў таксама кідалі ў псыхушкі...»


Новая перадача сэрыі «Паштовая скрынка 111». Эфір 4 верасьня 2013 году

Новая перадача сэрыі «Паштовая скрынка 111». Эфір 4 верасьня 2013 году

Новая перадача сэрыі «Паштовая скрынка 111». Эфір 4 верасьня 2013 году

Вы на хвалях Радыё Свабода. З вамі далей Валянцін Жданко. У праграме «Паштовая скрынка 111» — агляд лістоў нашых слухачоў.

Пра тое, што адкрыта крытыкаваць начальства (асабліва высокапастаўленае) ва ўмовах Беларусі небясьпечна — ведаюць, бадай, усе. І тым ня менш заўсёды знаходзяцца людзі, гатовыя рызыкаваць і супрацьстаяць непрыемным наступствам — дзеля таго каб грамадзтва ведала праўду. Разьлічвацца за гэта даводзіцца па-рознаму: адны страчваюць працу, іншыя — свабоду.

А вось даўняга сябра Свабоды і пасьлядоўнага крытыка віцебскага абласнога начальства Ігара Паснова прымусова зьмясьцілі ў псыхіятрычны шпіталь.

Гэта адбылося ў жніўні, неўзабаве пасьля чарговага відэазвароту спадара Ігара, у якім ён скрытыкаваў працу мэдустановаў і псыхіятрычнай службы ў прыватнасьці. Таксама ён казаў, што кіраўніцтва шпіталя ім незадаволенае, што на яго напісаў заяву намесьнік галоўнага лекара па ідэалёгіі і што яму адкрыта пагражалі прымусовым зьмяшчэньнем на псыхіятрычнае лекаваньне.

На гэтую гісторыю, пра якую Свабода апошнім часам багата распавядала, адклікнуўся наш слухач Алесь Ізгаевіч са Смаргоні. У сваім лісьце ён піша:

«Вельмі мяне ўразіла і ўсхвалявала сытуацыя вакол віцебскага дзіцячага доктара Ігара Паснова. Даведаўся з сайту Свабоды, што яго прымусова зачынілі ў „псыхушку“. Справа ідзе пра забарону на прафэсію — і толькі за тое, што чалавек ня можа маўчаць, адстойвае ўласную думку.
Яшчэ хачу выказацца наконт кампаніі масавага зьнішчэньня сьвіней у многіх беларускіх вёсках. Усё ідзе да таго, што зьнікне з рынку экалягічна чыстая сьвініна, вырашчаная ў хлеўчуках простых людзей. І будзем мы вымушаны харчавацца „хімічным“, „геннамадыфікаваным“ мясам з буйных сьвінакомплексаў.

Памятаю, як падчас брэжнеўскага застою таксама кідалі ў псыхушкі дысыдэнтаў. Лёгіка была жалезная: маўляў, які нармальны чалавек будзе адкрыта выступаць супраць Брэжнева і камуністычнага рэжыму... Вось мы і дажыліся да таго, што насталі часы росквіту „маўчаліных“...

Яшчэ хачу выказацца наконт кампаніі масавага зьнішчэньня сьвіней у многіх беларускіх вёсках. Усё ідзе да таго, што зьнікне з рынку экалягічна чыстая сьвініна, вырашчаная ў хлеўчуках простых людзей. І будзем мы вымушаны харчавацца „хімічным“, „геннамадыфікаваным“ мясам з буйных сьвінакомплексаў. Што тут скажаш: жыць становіцца лепей, жыць становіцца весялей, як казаў адзін усім вядомы дыктатар у разгар нялюдзкіх рэпрэсій», —

— напісаў у сваім лісьце на Свабоду Алесь Ізгаевіч са Смаргоні.

Гісторыя з доктарам Ігарам Пасновым, сапраўды, адметная і змушае да гістарычных паралеляў з брэжнеўскай эпохай. Спадар Ігар — даўні сябар Свабоды, аўтар шматлікіх лістоў і тэлефанаваньняў. Быў час, калі ён заўзята абараняў лукашэнкаўскі рэжым, лічыў, што правільную народную палітыку Лукашэнкі скажаюць зладзеяватыя мясцовыя чыноўнікі. Ягоныя развагі на гэтую тэму друкавала нават прэзыдэнцкая газэта. Але паступова адбылася значная эвалюцыя ягоных поглядаў і перакананьняў.

З апошняй поштай мы атрымалі ад Ігара Паснова новы ліст — напісаны, відавочна, у апошнія дні перад тым, як яго зьмясьцілі на прымусовае лячэньне ў псыхіятрычную клініку. Спадар Ігар піша:
І вось бамжоў выпусьцілі, а мяне — асудзілі. І гэтым не абмежаваліся. Сёньня ўжо паводле новага распараджэньня старшыні аблвыканкаму хапаюць і ў суправаджэньні міліцэйскага нарада дастаўляюць (нібыта „добраахвотна“) у псыхбальніцу.

«Яны вырвалі з кантэксту майго выступу словы „прымусовая шпіталізацыя“. Размова ішла пра мой выступ наконт таго, як людзей пад канвоем дастаўлялі і шпіталізавалі — з парушэньнем закону, на распараджэньне губэрнатара. І вось чатыры мужчыны і жанчына ў кабінэце на паседжаньні камісіі па этыцы Цэнтру псыхіятрыі даводзілі адзін аднаму, што я нібыта парушыў этыку, зьняважыў калегаў, абвінаваціў іх у „прымусовым лячэньні“. А галоўнае — выдаў таямніцу. Спасылаліся пры гэтым на тое, што затрыманыя бамжы нешта там падпісалі...

І вось бамжоў выпусьцілі, а мяне — асудзілі. І гэтым не абмежаваліся. Сёньня ўжо паводле новага распараджэньня старшыні аблвыканкаму хапаюць і ў суправаджэньні міліцэйскага нарада дастаўляюць (нібыта „добраахвотна“) у псыхбальніцу. Гэта — страшна...

Цяпер гэтае шаленства можа спыніць толькі галоснасьць. Я зьвярнуўся ў Генэральную пракуратуру, але там, відаць, дадуць гэтай справе ход толькі тады, калі гісторыя стане шырока вядомая», —

— гэта быў фрагмэнт з апошняга ліста на Свабоду віцебскага доктара Ігара Паснова, якога неўзабаве пасьля гэтага зьмясьцілі на прымусовае лячэньне ў закрытую псыхіятрычную клініку.

Гісторыя атрымала шырокі розгалас: сёньня ў абарону Ігара Паснова выступаюць ужо тысячы людзей у Беларусі і за яе межамі. Зразумела, што віцебскім уладам, якім спадар Ігар не адзін год дапякаў сваімі рэзкімі крытычнымі выступамі, вельмі б хацелася як мага даўжэй трымаць яго ў ізаляцыі, абвясьціўшы псыхічна хворым. Але ня думаю, што гэта ў іх атрымаецца. Вытрымкі вам, спадар Ігар, стойкасьці і цярпеньня.

Аляксей Раманаў з Горадні напісаў на Свабоду пра заклікі некаторых палітыкаў і грамадзкіх дзеячаў Захаду байкатаваць Алімпіяду, якая мае адбыцца ў наступным годзе ў расейскім Сочы. У сваім лісьце спадар Раманаў, у прыватнасьці, піша:

«Гэта вельмі няўклюдныя, непасьлядоўныя і, на мой погляд, нелягічныя заклікі. Прыгадваецца, як падобная валтузьня назіралася і напярэдадні пэкінскай Алімпіяды. Тады прычынай называліся правы чалавека ў Кітаі, якія масава парушаюцца. А хіба намэнклятура Міжнароднага алімпійскага камітэту ня ведала, што сабой уяўляе ў гэтым пляне Кітай, калі прадавала КНР права на Алімпіяду за вялікія грошы? Гэтаксама за вялізныя грошы прадалі Алімпіяду і Расеі.
Уся гэтая валтузьня, думаю — ня ўласна пазыцыя МАК, бо гэты камітэт — усяго толькі спартыўны аддзел усясьветнага імпэрыялізму. Але імпэрыялістам гэта навошта — не разумею.

Расейскія бізнэсоўцы, якія атрымалі выгадныя падрады дзеля будаўніцтва алімпійскіх аб’ектаў, зьнішчылі на вялікай плошчы рэліктавую прыроду субтропікаў, якую ўжо ніколі не адновіш. Са сваіх дамоў былі выгнаныя сотні (а можа, і тысячы) мясцовых жыхароў. Гэтага ніхто нібыта і не заўважаў. Затое цяпер пачуліся заклікі да байкоту на той падставе, што расейскія ўлады нібыта парушаюць правы геяў і лесьбіянак....

Уся гэтая валтузьня, думаю — ня ўласна пазыцыя МАК, бо гэты камітэт — усяго толькі спартыўны аддзел усясьветнага імпэрыялізму. Але імпэрыялістам гэта навошта — не разумею.

І пры чым тут геі да Алімпіяды? Або яны там хочуць свае парады праводзіць ды гей-фэстывалі? Алімпіяда ж — для спорту, а не для прапаганды інтарэсаў секс-мяншыняў. А што з гэтага хочуць атрымаць бонзы МАК — пэўна, яны і самі ня ведаюць. Ім, верагодна, загадана — і ўсё тут», — напісаў у сваім лісьце на Свабоду Аляксей Раманаў з Горадні.

Калі права на правядзеньне буйных спартыўных форумаў атрымліваюць дзяржавы, якімі кіруюць аўтарытарныя рэжымы, то найчасьцей узьнікаюць і размовы пра неабходнасьць байкоту. У сёньняшніх умовах малаверагодна, каб паўтарылася сытуацыя 1980 году, калі маскоўскую Алімпіяду байкатавалі шмат якія заходнія дзяржавы — на знак пратэсту супраць савецкай інтэрвэнцыі ў Аўганістане. Той байкот меў наступствам байкот у адказ — які паспрабавала наладзіць Масква ў 1984-м, падчас Алімпіяды ў амэрыканскім Лос-Анджэлесе... У выніку ў відовішчнасьці страціла і адна, і другая Алімпіяда.

Пазьней такіх маштабных байкотаў больш не было — хоць заклікі гучалі і працягваюць гучаць. Пэўны розгалас і практычныя вынікі яны ўсё ж маюць. Хоць да байкоту не даходзіць (і наўрад ці дойдзе), але ўрады краін, абвінавачаных у парушэньні грамадзянскіх правоў, у шмат якіх выпадках усё ж вымушаны рэагаваць на абвінавачаньні і, прынамсі, паводзіць сябе больш абачліва.
Мовай карыстаюся ў асяродку сваякоў, знаёмых, у крамах, на вуліцы. Калі ў мяне пытаюцца па-расейску на вуліцы, дзе знаходзіцца якая-небудзь крама ці ўстанова — адказваю па-беларуску.

І на заканчэньне — ліст Лідзіі Дубінец зь Менску — пра ролю беларускай мовы ў яе жыцьці, пра тое, як яна спрабуе абараняць сваю беларускасьць. Спадарыня Лідзія піша:

«Мовай карыстаюся ў асяродку сваякоў, знаёмых, у крамах, на вуліцы. Калі ў мяне пытаюцца па-расейску на вуліцы, дзе знаходзіцца якая-небудзь крама ці ўстанова — адказваю па-беларуску.

Працавала я да пэнсіі эканамістам. У працы мова не дапамагала: усе дзяржустановы ў нас працавалі і працягваюць працаваць толькі па-расейску. Былі ў жыцьці на гэтай глебе і канфліктныя сытуацыі, але я заўсёды бараніла сваю мову. Напрыклад, бывала так, што калегі падчас абеднага перапынку дэманстратыўна выключалі радыё, бо там вяліся перадачы па-беларуску. Я зноў уключала радыё...

Мая парада Свабодзе — увесьці цыкль перадач на беларускай мове для дзяцей і школьнікаў: знаёміць іх зь беларускімі паэтамі, празаікамі, расказваць казкі, апавяданьні, байкі нашых літаратараў...»
Мая парада Свабодзе — увесьці цыкль перадач на беларускай мове для дзяцей і школьнікаў: знаёміць іх зь беларускімі паэтамі, празаікамі, расказваць казкі, апавяданьні, байкі нашых літаратараў...», — — напісала ў сваім лісьце на Свабоду Лідзія Дубінец зь Менску.

Дзякуй вам, спадарыня Лідзія, за цікавы расповед і за слушныя прапановы, якія мы пастараемся ўлічыць у сваёй працы.

Мы таксама ўдзячныя ўсім, хто знайшоў час для ліста на Свабоду. З вамі быў Валянцін Жданко. Пішыце нам, адрас ранейшы: Менск-5, паштовая скрынка 111.

Праграма «Паштовая скрынка 111» выходзіць у эфір кожную сераду. Аўтару можна пісаць на адрас zdankov_rs@tut.by
XS
SM
MD
LG