Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БНФ ладзіць слуханьні па расейскай авіябазе


Партыя БНФ ініцыявала правядзеньне грамадзкіх слуханьняў на тэму: «Стварэньне расейскай авіябазы ў Беларусі. Як гэта паўплывае на нашу краіну і стан рэгіянальнай бясьпекі?»

У слуханьнях бяруць удзел Аляксандар Алесін, вайсковы аглядальнік газэты «Беларусы і рынак» (ён выступіць з дакладам «Што будзе ўяўляць сабою расейская авіябаза ў Лідзе: патэнцыйныя тэхнічныя і тактычныя характарыстыкі»); Андрэй Паротнікаў, кіраўнік аналітычнага праекту Belarus Security Blog (даклад «Ці будзе спрыяць стварэньне авіябазы падвышэньню абароназдольнасьці беларускай арміі і агульнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь?»); Дзяніс Мельянцоў, старшы аналітык Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў (даклад «Геапалітычныя аспэкты пашырэньня беларуска-расійскай вайсковай супрацы»). Вядучы слуханьняў і мадэратар дыскусіі — Аляксандар Стральцоў.

Падчас слуханьняў зьбіраюцца таксама абмеркаваць: наколькі законна зьяўленьне замежнай базы на тэрыторыі краіны, якая мае ў сваёй Канстытуцыі запіс аб імкненьні да статусу «нэўтральнай бязьядзернай дзяржавы»; ці адпавядае інтарэсам бясьпекі Беларусі зьяўленьне на мяжы з краінамі NATO вайсковай базы Расеі, у ваеннай дактрыне якой адной са зьнешніх ваенных небясьпекаў наўпрост вызначаюцца актыўныя дзеяньні NATO?

Слуханьні адбудуцца ў сядзібе Партыі БНФ (Менск, вуліца Чарнышэўскага, 3) 10 верасьня. Пачатак — у 18.00.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG