Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Скаргу Баўмгертнэра разгледзіць судзьдзя, якая засудзіла Ліхавіда


Скарга адвакатаў на затрыманьне генэральнага дырэктара «Ўралкалія» Ўладзіслава Баўмгертнэра паступіла ў суд Партызанскага раёну Менску.

Дата разгляду яшчэ не прызначаная, аднак вядомае прозьвішча судзьдзі. Гэта Натальля Пыкіна.

Менавіта Пыкіна прысудзіла Мікіту Ліхавіду 3,5 года зьняволеньня. Натальля Пыкіна значыцца ў сьпісе судзьдзяў, якім забаронены ўезд у Эўразьвяз.

Скарга адвакатаў павінна быць разгледжаная ў закрытым паседжаньні цягам 72 гадзін. Пра гэта паведамляе расейскі адвакат Баўмгертнэра Аляксей Басістаў.

26 жніўня 2013 гендырэктар і сябра рады дырэктараў ААТ «Уралкалій» Уладзіслаў Баўмгертнэр быў затрыманы ў Менску ў межах сьледчых захадаў, якія праводзяцца ўладамі Беларусі. «Уралкалій» абвяргае заявы аб неправамерных дзеяньнях з боку Баўмгертнэра або мэнэджмэнту кампаніі.
XS
SM
MD
LG