Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Краіны Балтыі, якія наважыліся падтрымаць уварваньне Захаду ў Сырыю, абавязкова будуць акупаваныя або зьнішчаныя. Пра гэта ў інтэрвію выданьню «Камсамольская праўда» заявіў лідэр Лібэральна-дэмакратычнай партыі Расеі Ўладзімір Жырыноўскі.

«Калі вось такія шаўкі гаўкаць ў сусьветным працэсе, потым іх акупуюць. А яшчэ яны будуць гарлапаніць — чаму нас акупавалі! Абавязкова ўся Прыбалтыка будзе акупаваная або ўся будзе зьнішчаная», — паабяцаў Жырыноўскі.

«Там стаяць ракеты за 5 хвілінаў падлёту да Масквы. Вось у нас з вамі сустрэча на 50 хвілін. Дзесяць раз ужо прыляцелі б іх ракеты і разбамбілі б усю Маскву. І гэта робіць Латвія, Эстонія і Літва. Мы можам ім гэта дараваць? Ніколі! Яны будуць зьнішчаныя за 5 хвілін да ўзьлёту адтуль натаўскіх ракет. Цалкам зьнішчаныя, сьцёртыя з аблічча зямлі. Іх ідыёты-кіраўнікі гэтага не разумеюць. І яшчэ ўдзельнічаюць у апэрацыі супраць Сырыі. Галава наогул ёсьць на плячах у гэтых кіраўнікоў?», — зьдзіўляецца палітык.

«Дробныя балтыйскія шмакадзяўкі! Швэцыя маўчыць, Фінляндыя маўчыць, Нарвэгія і Данія ... А вось гэтыя — самае паскуднае. Пудзель ! Пудзель латвійскі завуркатаў», — заявіў ён. Жырыноўскі заклікаў спыніць усе эканамічныя сувязі з Латвіяй, Літвой і Эстоніяй, а для транспартаваньня грузаў выкарыстоўваць толькі расейскія парты.

«Калі б я быў прэзыдэнтам, то выклікаў бы да сябе паслоў Літвы, Латвіі і Эстоніі і спытаў: пасол Літвы, мы вам аддалі Клайпеду? Гэта мы яе заваявалі ў немцаў крывёю рускіх салдат, гэта Прусія. Прэч з Клайпеды неадкладна! Вільнюскі край — аддаць Лукашэнку. Гэта Беларусь. Горад Нарва і Кохтла-Ярвэ — там рускія жывуць. Усходняя Эстонія — у склад Ленінградзкай вобласьці. Усходняя Латвія — у склад Смаленскай і Пскоўскай вобласьці. Каўнас, Шаўляй, Паневяжыс — вось маленькае літоўскае княства. А вакол — Расея. І Ліепая. Рыга — гэта рускі горад. Екабпілс — гэта ж горад Барысаглебск. Навошта перайменавалі? Гэта рускі горад, а не «Екабпілс», — адзначыў ён.

«І Украіна. Данбас вярніце, Харкаў вярніце. Адэса, Крым. І ў Львове зрабіце сталіцу незалежнай Украіны. І абслугоўвайце палякаў, як вы гэта рабілі заўсёды», — дадаў Жырыноўскі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG