Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка ў Менску сустрэнецца з Маралесам


Эва Маралес.

Эва Маралес.

Прэзыдэнт Балівіі Эва Маралес у сераду прыбыў з афіцыйным візытам у Беларусь.

У Менску ў яго заплянаваныя перамовы з Аляксандрам Лукашэнкам.

«Мяркуецца, што прэзыдэнты Беларусі і Балівіі правядуць перамовы ў вузкім і пашыраным складах, у ходзе якіх будуць абмяркоўвацца пытаньні пашырэньня міждзяржаўнага супрацоўніцтва па самых розных напрамках», — паведамілі агенцтву «Інтэрфакс» у прэсавай службе Лукашэнкі.

Апошні раз Лукашэнка і Маралес сустракаліся ля труны свайго сябра Уга Чавэса ў сакавіку гэтага года ў Каракасе. «Я ніколі ня думаў, што сустрэнемся тут пры падобных абставінах. Мы вельмі шмат з Уга Чавэсам размаўлялі аб тваёй краіне. Мы нават выпрацавалі плян сумесных дзеяньняў, і цяпер нам прыйдзецца з табой працягнуць гэтую справу. Хачу цябе запэўніць у тым, што Беларусь зробіць усё для таго, каб наладзіць з Балівіяй такія ж адносіны, як з Вэнэсуэлай», — сказаў тады Лукашэнка Маралесу".
XS
SM
MD
LG