Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лахіджы: ня верце салодкім песьням рэжыму


Карым Лахіджы
Карым Лахіджы

Выхад Зьмітра Дашкевіча на свабоду нельга разглядаць як прыкмету паляпшэньня сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, лічаць Міжнародная фэдэрацыі за правы чалавека (FIDH ) і праваабарончы цэнтар «Вясна».

Як перадае БелаПАН, у супольнай заяве гэтых праваабарончых арганізацый гаворыцца, што «Дашкевіч ня проста адбыў поўны тэрмін пакараньня ў турме, але ніводнае з выстаўленых яму абвінавачаньняў не было зьнята. Цяпер ён знаходзіцца пад прафіляктычным назіраньнем, што дае ўладам права ў любы час наведваць яго. Акрамя таго, калі супраць яго тры разы ў бягучым годзе будуць высунутыя абвінавачаньні ў адміністрацыйным парушэньні, ён будзе зьмешчаны пад больш строгі нагляд і зазнае сур’ёзныя абмежаваньні».

Праваабаронцы таксама нагадваюць, што «адзінаццаць палітвязьняў, у тым ліку прэзыдэнт праваабарончага цэнтру „Вясна“ і віцэ-прэзыдэнт FIDH Алесь Бяляцкі, пакутуюць за кратамі ў выключна жорсткіх умовах турмаў і калёній Беларусі. Рэжым працягвае пастаянна перасьледаваць праваабаронцаў, журналістаў і актывістаў. У такім кантэксьце той факт, што Рада Эўразьвязу прыпыніла забарону на ўезд у ЭЗ для кіраўніка МЗС Беларусі Уладзімера Макея, ня мае ніякага апраўданьня», — заявіў прэзыдэнт FIDH Карым Лахіджы .

FIDH і «Вясна» заклікалі афіцыйны Менск адмовіцца ад усіх пунктаў абвінавачаньня супраць Дашкевіча і аднавіць яго ў грамадзянскіх і палітычных правах, а таксама «неадкладна і без якіх-небудзь умоваў вызваліць усіх палітвязьняў».

«Мы заклікаем ЭЗ не ўпадаць у зман адносна рашэньняў Аляксандра Лукашэнкі, не трапляць пад уплыў салодкіх песьняў рэжыму», — сказаў Лахіджы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG