Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Камітэт Сэнату ЗША санкцыянаваў вайсковую апэрацыю ў Сырыі


Барак Абама сустракаецца з кангрэсмэнамі ў справе апэрацыі ў Сырыі.

Барак Абама сустракаецца з кангрэсмэнамі ў справе апэрацыі ў Сырыі.

Гэты дазвол не прадугледжвае наземнай апэрацыі і ўстанаўлівае гранічны тэрмін для любых дзеяньняў — да 90 дзён.

Дзяржсакратар Джон Кэры сказаў падчас слуханьняў, што рэпутацыя ЗША і саюзьнікаў панясе страты, калі Вашынгтон адмовіцца ад актыўнага ўмяшаньня.

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама атрымаў падтрымку самых шанаваных рэспубліканцаў ў гэтым пытаньні. Сьпікер Палаты прадстаўнікоў Джон Бэйнэр і лідэр рэспубліканскай большасьці Эрык Кантар заявілі аб падтрымцы ваенных дзеяньняў пасьля сустрэчы з Абамам ў Белым доме.

ЗША і Францыя раней апублікавалі дадзеныя дасьледаваньняў, зь якіх вынікае, што ў Сырыі 21 жніўня быў нанесены хімічны ўдар супраць грамадзянскага насельніцтва, і яго зрабілі ўрадавыя войскі ўрада краіны. Пры гэтым, паводле інфармацыі ЗША, загінулі больш за 1400 чалавек, а паводле зьвестак Францыі — больш за 280.

Сырыя катэгарычна адхіляе гэта. Яе фактычны саюзьнік Расея заяўляе, што выведвальныя зьвесткі Захаду для яе непераканаўчыя .

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG