Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трансьляцыя на сайце Радыё Свабода 4 верасьня а 13-й гадзіне.

Легальныя канцэрты шэрагу раней забароненых беларускіх музыкаў, іх зьяўленьне раз-пораз у радыёэфіры далі падставу загаварыць, што «чорны сьпіс» скасаваны.

Ці сапраўды гэта так? Мо сьцюдзёныя дні засталіся ў мінулым, і наступае для творцаў і іхных слухачоў, калі не вясна, дык адліга? Ці доўга яна працягнецца? І якая цана свабоды творчасьці ў сучаснай Беларусі?

У дыскусіі бяруць удзел музыка Зьміцер Вайцюшкевіч і прадусар, кіраўнік музычнага лэйблу «БМА-Груп» Віталь Супрановіч. Вядзе перадачу Вячаслаў Ракіцкі.

  • 16x9 Image

    Вячаслаў Ракіцкі

    Вячаслаў Ракіцкі – беларускі журналіст, тэатральны і кінакрытык, рэжысэр і сцэнарыст дакумэнтальнага кіно, перакладчык. Кандыдат мастацтвазнаўства. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў і Беларускай асацыяцыі журналістаў. Аўтар Радыё Свабода з 1997 году.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG