Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама: гэта будзе не Ірак і не Аўганістан


Абама падчас сустрэчы з прадстаўнікамі Кангрэсу ЗША

Абама падчас сустрэчы з прадстаўнікамі Кангрэсу ЗША

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама сустрэўся зь лідэрамі абедзьвюх партый ў Палаце прадстаўнікоў і ў Сэнаце ў справе ваеннага ўдару па Сірыі.

Барак Абама сказаў:

«Ключавы момант, які я хачу падкрэсьліць для амэрыканскага народу: ваенны плян, які быў распрацаваны Аб'яднаным камітэтам начальнікаў штабоў, я лічу, абмежаваны. Ён не зьвязаны з наземнымі баявымі дзеяньнямі. Гэта не Ірак і гэта не Аўганістан. Гэта абмежаваны, прапарцыйны крок, які дашле выразны сыгнал ня толькі Асаду, але і іншым краінам, якія могуць быць зацікаўленыя ў праверцы некаторых міжнародных нормаў, што будуць наступствы».

Галасаваньне ў амэрыканскім кангрэсе ў справе ваеннага ўдару па Сірыі чакаецца на наступным тыдні.

Улады ЗША і шэрагу іншых заходніх краінаў заяўляюць, што рэжым Башара Асада ў Сырыі ўжыў хімічную зброю, парушыўшы міжнародныя дамовы. Сырыйскія ўлады адмаўляюць гэта.
XS
SM
MD
LG