Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Перасьлед расейскіх алігархаў у Беларусі супаў з выхадам «Паведамленьня для СМІ», якое распаўсюдзіла МЗС Расеі.

Апошнім часам пачасьціліся выпадкі затрыманьняў расейскіх грамадзян у розных краінах сьвету на запыты амэрыканскіх праваахоўных органаў з мэтай іх экстрадыцыі і судовага перасьледу ў ЗША, гаворыцца ў паведамленьні. Сярод апошніх выпадкаў МЗС Расеі называе арышты Дзьмітрыя Усьцінава ў Літве, Дзьмітрыя Беларосава ў Гішпаніі, Максіма Чухарава ў Коста-Рыцы, Аляксандра Паніна ў Дамініканскай Рэспубліцы.

«Практыка паказвае, што судовыя працэсы над тымі, хто быў фактычна выкрадзены і вывезены ў ЗША, носяць прадузяты характар, грунтуючыся на хісткай доказнай базе і маючы ярка выражаны абвінаваўчы ўхіл. Як правіла, яны сканчаюцца вынясеньнем неправамерных прысудаў з працяглымі тэрмінамі зьняволеньня, што, у прыватнасьці , здарылася з В.Бутам і К.Ярашэнкам, асуджанымі, адпаведна, на 25 і 20 гадоў турмы», папярэджвае міністэрства.

МЗС Расіі рэкамэндуе расейскім грамадзянам устрымацца ад замежных паездак, асабліва ў краіны, якія заключылі з ЗША дамовы аб узаемнай выдачы, калі ёсьць абгрунтаваныя падазрэньні ў тым, што амэрыканскія праваахоўныя органы маюць да іх якія-небудзь прэтэнзіі.
XS
SM
MD
LG