Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брусэль вітае вызваленьне Францкевіча


Пэтэр Стана, прэс-сакратар камісара Эўразьвязу ў пытаньнях пашырэньня і палітыкі добрасуседзтва Штэфана Фюле, сказаў нашаму радыё з нагоды вызваленьня Аляксандра Францкевіча:

«Мы адзначылі факт вызваленьня спадара Францкевіча, які атрымаў палітычна матываваны прысуд. Як мы ўжо сказалі пры нагодзе вызваленьня спадара Дашкевіча, вельмі шкада, што і спадара Францкевіча наогул затрымалі, судзілі і зьняволілі па палітычных матывах, і што ён быў вымушаны заставацца ў зьняволеньні да канца свайго тэрміну.

Эўразьвяз заклікае беларускія ўлады неадкладна вызваліць усіх палітвязьняў і рэабілітаваць іх. Вызваленьне і рэабілітацыя ўсіх палітычных вязьняў, зразумела, акажа станоўчы ўплыў на прасоўваньне працэсу дыялёгу і паляпшэньня дачыненьняў паміж Эўразьвязам і беларускімі ўладамі».
XS
SM
MD
LG