Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Як беларускі гей «стаў дыяканам»


Гей-парад у Менску. Архіўнае фота 2011 году.

Гей-парад у Менску. Архіўнае фота 2011 году.

Як паведамляе сайт invictory.com, беларускі ЛГБТ-актывіст Валянцін Цішко «стаў дыяканам».

Малады чалавек быў «пасьвячаны» на форуме ЛГБТ-хрысціян, які адбыўся ў Кіеве.

Паводле сайту, цырымонію правёў «япіскап Пераяслаўскі і Багуслаўскі, экзарх Украіны Грэцкай аўтакефальнай праваслаўнай царквы Ўладзімір Вільдэ».

«Няхай Бог дапаможа і Вам асабіста, і ўсім ЛГБТ-хрысьціянам Беларусі, у якіх ад сёньня ёсьць пастыр», — адзначыў Ўладзімір Вільдэ падчас цырымоніі.

Валянцін Цішко нядаўна заявіў, што вырашыў адмовіцца ад беларускага грамадзянства, паколькі не жадае праходзіць вайсковую службу, бо на яго думку ў войску яго жыцьцё апынулася б пад пагрозай.

Сайт invictory.com паведамляе, што Ўладзімір Вільдэ скончыў сэмінарыю ў Кіеве, працаваў у Кіева-Пячэрскай Лаўры адміністратарам паломніцкага гатэлю. Пазьней узначаліў некананічную «Ўкраінскую бізантыйскую памесную царкву». Апошняя, у сваю чаргу, «увайшла ў якасьці экзархату ў склад Аўтакефальнай грэцкай праваслаўнай царквы Амэрыкі і Канады».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG