Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 3 верасьня: Дзень народзінаў Алеся Адамовіча; вызваленьне Аляксандра Францкевіча


Алесь Адамовіч

Алесь Адамовіч

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

У амбасадзе ЗША (Менск, вул. Старавіленская, 46) адбудзецца традыцыйны музычны фэстываль «Амбасовішча».

Павінен выйсьці на волю асуджаны па «справе анархістаў» палітвязень Аляксандар Францкевіч, які адбывае пакараньне ў калёніі № 22 у Івацэвічах. У траўні 2011 Францкевіч быў асуджаны на тры гады пазбаўленьня волі. Яго абвінавацілі ў нападзе на шэраг дзяржаўных устаноў, а таксама ва ўзломе сайта Наваполацкага гарвыканкама. На судзе сваёй віны Францкевіч не прызнаў.

У Санкт-Пецярбургу другі дзень саміту краінаў «Вялікай дваццаткі».

Міністры замежных спраў Лігі арабскіх дзяржаваў на двухдзённай сустрэчы ў Каіры абмяркоўваюць сытуацыю ў Сырыі.

ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1783 — Паводле падпісанага ў Парыжы мірнага пагаднення афіцыйна скончылася Вайна за незалежнасць Злучаных Штатаў Амерыкі.

1939 — Вялікабрытанія, Францыя, Індыя, Аўстралія і Новая Зеландыя абвясцілі вайну Нямеччыне.

1953 — Набыла моц Эўрапейская канвенцыя аб абароне праў чалавека і асноўных свабод.

1971 — СССР, Вялікабрытанія, Францыя і ЗША падпісалі дагавор аб статусе Заходняга Бэрліна. Згодна зь ім горад не зьяўляўся часткаю ФРГ.

У гэты дзень нарадзіліся:

1927 — беларускі пісьменьнік Алесь Адамовіч. Праўда, гэта «пашпартны» дзень народзінаў. Насамрэч Алесь Адамовіч нарадзіўся 3 верасьня 1926 года. У час вайны маці перапісала яго на год пазней, каб не пагналі на прымусовыя работы ў Нямеччыну.

У гэты дзень памерлі:

1883 — Іван Тургенеў, рускі пісьменнік.

1960 — Міхась Васілёк, беларускі паэт. Нарадзіўся ў 1905 у сям’і лесьніка на Гарадзеншчыне. Сярэднюю адукацыю атрымаў у 1921 годзе ў Казлове (Мічурынску), дзе разам з бацькамі быў у бежанстве. У 1922 вярнуўся на радзіму. Уступіў у Беларускую сялянска-рабочую грамаду. Арганізоўваў гурткі Таварыства беларускай школы. За удзел у рэвалюцыйным руху польскія улады неаднаразова арыштоўвалі і саджалі ў турму. У 1939 быў мабілізаваны ў польскае войска, у час баёў трапіў у нямецкі палон. У жніўні 1941 уцёк з палону, дабраўся да родных мясьцін і уключыўся ў падпольную барацьбу. Кіраваў Скідальскім падпольным антыфашысцкім камітэтам, пад псэўданімам Язэп Гром выступаў у партызанскім друку. Пасьля вызваленьня працаваў у скідальскай раённай газэце «Чырвоны сьцяг» (1944-1946), а пазьней — у абласной газэце «Гродзенская праўда».

1978 — Пётр Татарыновіч, беларускі каталіцкі дзяяч, перакладчык, арганізатар Беларускай секцыі Ватыканскага радыё.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

«Ціха вакол,
Вецер дрэў не калыша.
Ночка цярусіць паволі на дол
Зоры з далёкага ўзвышша.
Край мілы мой,
Птушкай падбітай імкнуся
Туды, дзе чакае пакутных сыноў
Родны прастор Беларусі.»

Міхась Васілёк, «Зь няволі» (напісана ў 1940 годзе ў нямецкім лягеры для ваеннапалонных)
XS
SM
MD
LG