Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Microsoft купіла вытворчасьць мабільнікаў Nokia


Карпарацыя Microsoft заявіла аб куплі падразьдзяленьня Nokia па вытворчасьці мабільных тэлефонаў за 5 мільярдаў 400 мільёнаў эўра (7,2 мільярда даляраў).

У вынику сёньня акцыі фінскага вытворцы мабільных тэлефонаў вырасьлі ў цане больш чым на 40% пасьля паведамленьня аб пакупцы часткі бізнэсу Nokia амэрыканскай кампаніяй Microsoft.

На адкрыцьці таргоў у Хэльсынкі кошт адной акцыі Nokia падскочыў да 4,3 эўра.

У сумесным прэс-рэлізе дзьве кампаніі абвясьцілі, што завяршэньне зьдзелкі чакаецца ў пачатку наступнага году, калі ў склад Microsoft увойдуць каля 32 тысяч супрацоўнікаў Nokia.

Microsoft таксама атрымае ліцэнзіі Nokia на яе патэнты і навігацыйныя паслугі.

Nokia доўгі час была лідэрам на сусьветным рынку мабільных тэлефонаў, аднак у апошні час яна не вытрымлівала канкурэнцыі з Samsung і Apple. Microsoft прыняла ўмову на працягу 10 гадоў выпускаць мабільныя тэлефоны пад брэндам Nokia.
XS
SM
MD
LG