Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Французская выведка зафіксавала хімічную атаку сіл Асада


Пра гэта сьведчаць зьвесткі французскай выведкі, якая кажа аб «маштабным ўжываньні хімічных рэчываў» у нападзе 21 жніўня.

Французскія спэцыялісты сьцьвярджаюць, што прынамсі 281 сьмерць адбылася ў выніку прымяненьня забароненай міжнароднымі дамовамі зброі.

Між тым, у Вашынгтоне сэнатар Джон Маккейн заявіў, што прэзыдэнт ЗША Барак Абама, каб атрымаць падтрымку Кангрэсу, павінен выкласьці моцныя аргумэнты для ваеннай апэрацыі супраць рэжыму Башара Асада.

«Калі Кангрэс адхіліць гэтае рашэньне пасьля таго, як прэзыдэнт ЗША ўжо заявіў аб неабходнасьці дзейнічаць, наступствы будуць катастрафічнымі, паколькі ў такім выпадку давер да краіны будзе падарваны, і гэта будзе датычыцца не толькі дзейнага прэзыдэнта, але і ўсіх наступных», — падкрэсьліў сэнатар Маккейн.

Прэзыдэнт Сырыі Башар Асад у інтэрвію французскай газэце Le Figaro зноў абверг датычнасьць урадавых сіл да хімічнай атакі, сказаўшы, што гэта было б «нелягічным».
XS
SM
MD
LG