Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Ламай сцэнар, ламай сыстэму» — прэм’ера ад Лявона Вольскага


Лявон Вольскі на прэм'еры "Жыве Беларусь"
Лявон Вольскі на прэм'еры "Жыве Беларусь"

Арт Сядзіба апублікавала на сваім сайце песьню з новага альбому Лявона Вольскага

Песьня «Ламай сцэнар!» была напісана Лявонам Вольскім для фільму «Жыве Беларусь!», але ў выніку ня трапіла ў саўндтрэк стужкі. Гэтую песьню Лявон Вольскі выконваў на канцэрце ў Празе 3 кастрычніка 2012 году.

28 жніўня суполка фільму «Жыве Беларусь!» апублікавала demo-запіс новай песьні, пасьля чаго да адміністратараў суполкі зьвярнуўся Лявон Вольскі і пагадзіўся прэзэнтаваць канчатковую студыйную вэрсію песьні, якая і ўвойдзе ў новы альбом.

Гэтая і іншыя песьні будучага альбому — плён супрацы з нарвэскімі музыкамі і саўнд-прадусарам. Іншыя падрабязнасьці пакуль трымаюцца ў сакрэце.





Лявон Вольскі: «Ламай сцэнар!»
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:05:18 0:00
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG