Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Міты выкрывае інтэрнэт-выданьне Fitnea.

Мы ўсе хочам мець прывабны пляскаты жывот і гатовыя працаваць для гэтага. Праблема ў тым, што шмат людзей марнуюць свае намаганьні проста таму, што маюць няправільную інфармацыю наконт таго, як атрымаць плоскі жывот. Вось 5 мітаў, якім ня варта верыць.
Качаць брушны прэс

Трэніроўка цягліц брушнога прэсу не дае выніку. Цягліцы застаюцца пад слоем тлушчу. Вы павінны засяродзіцца не на ўмацаваньні цягліцаў, а на спальваньні тлушчу.

Марыць сябе голадам


Вы можаце думаць, што галаданьне — гэта адзіны спосаб, каб схуднець і атрымаць плоскі жывот. Галадаць ня толькі неэфэктыўна, але і небясьпечна для вашага агульнага стану здароўя. Вы можаце падумаць, што рэзкае скарачэньне калёрый можа прывесьці да хуткіх вынікаў. Важна разумець , што чалавечае цела зьяўляецца складанай сыстэмай. Галаданьне можа парушыць абмен рэчываў у вашым арганізьме. Важна не марыць сябе голадам, але есьці карысныя стравы праз кароткія інтэрвалах часу. Памяншэньне колькасьці ежы, а не галаданьне можа быць ключом да страты вагі.

Глытаць таблеткі для пахудзеньня і харчовыя дабаўкі


Таблеткі для пахудзеньня і дабаўкі могуць быць вельмі прывабныя. Ёсьць шмат таблетак і дабавак, вытворцы якіх сьцьвярджаюць, каб дадуць вам плоскі жывот. Тым ня менш, вы не павінны трапляць на гэты кручок, бо не існуе «чароўнай пігулкі», якую можна купіць на рынку. Пігулкі для пахудзеньня і харчовыя дабаўкі, хутчэй прынясуць шкоду вашаму кашальку, чым адаб’юцца на форме жывата. Замест таго, каб глытаць таблеткі, лепш спаліць калёрыі інтэнсіўнымі фізычнымі практыкаваньнямі.

Есьці фасаваныя дыетычныя прадукты


Ёсьць шмат фасаваных харчовых прадуктаў, якія рэклямуюцца, як сродак зьніжэньня вагі. Але, як правіла, яны ўтрымліваюць штучныя інгрыдыенты, якія непатрэбныя вашаму целу. Некаторыя з гэтых інгрэдыентаў могуць мець высокую калярыйнасьць. Вы павінны імкнуцца пазьбягаць расфасаваных харчовых прадуктаў і аддаваць перавагу натуральным. Цэльнае збожжа можа быць добрым выбарам.

Пазьбягаць вугляводаў


Калі вы думаеце, што вугляводы, як такія, шкодныя для вашага здароўя — вы памыляецеся. Вы можаце есьці вугляводы і худзець. Трэба пазьбягаць расфасаваных харчовых прадуктаў, а есьці аўсянку, цэльнае збожжа і карычневы рыс. Іншымі словамі, вы павінны спажываць карысныя вугляводы, а не адмаўляцца ад вугляводаў наагул.
XS
SM
MD
LG