Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ліга арабскіх дзяржаў падтрымала санкцыі супраць Сырыі


Syria -- Ake Sellstrom (C, wearing cap), the head of a UN chemical weapons investigation team, arrives at Yousef al-Azma military hospital in Damascus, August 30, 2013

Syria -- Ake Sellstrom (C, wearing cap), the head of a UN chemical weapons investigation team, arrives at Yousef al-Azma military hospital in Damascus, August 30, 2013

Ліга арабскіх дзяржаў падтрымала дзеяньні міжнароднай супольнасьці супраць сырыйскага ўраду пасьля верагоднай хімічнай атакі ў ваколіцах Дамаска.

Удзельнікі сустрэчы ў Каіры прынялі рэзалюцыю, у якой «поўную адказнасьць» за напад 21 жніўня ўскладаюць на сырыйскі рэжым. Ліга арабскіх дзяржаў заклікала да «пакараньня і крымінальнага перасьледу ўсіх датычных» у міжнародным трыбунале.

Між тым, у Вашынгтоне заканадаўцы павінны вызначыцца ў пытаньні прапанаванай прэзыдэнтам ЗША Баракам Абамам ваеннай апэрацыі супраць сырыйскага рэжыму. Абедзьве палаты Кангрэса, як чакаецца, разгледзяць гэтае пытаньне 9 верасьня.

Дзяржсакратар Джон Кэры ў нядзелю адзначыў, што ЗША маюць факты, якія сьведчаць аб прымяненьні хімічнай зброі ў ваколіцах Дамаска. Паводле спадара Кэры, ва ўзорах валасоў і крыві з месца верагоднай атакі 21 жніўня ёсьць сьляды нэрвова-паралітычнага газу зарына.
XS
SM
MD
LG