Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эгіпет: Справу зрынутага прэзыдэнта накіравалі ў суд


Мухамэд Мурсі

Мухамэд Мурсі

Генэральны пракурор Эгіпта перадаў у суд абвінавачваньні ў адрас зрынутага вайскоўцамі прэзыдэнта Мухамэда Мурсі.

У дакумэнтах гаворыцца пра датычнасьць Мурсі да зьдзяйсьненьня актаў гвалту і распальваньня варожасьці падчас знаходжаньня на пасадзе.

Пракурор перадаў у крымінальны суд Каіра справы зьвергнутага прэзыдэнта і 14 іншых сябраў ўмеранага ісламісцкага руху «Браты-мусульмане».

Абвінавачваньні грунтуюцца на падзеях сьнежня 2012 года, калі паміж прыхільнікамі і апанэнтамі Мурсі адбыліся крывавыя сутыкненьні.

Пракуратура таксама абвінавачвае зрынутага прэзыдэнта ў змове з замежнымі групамі для выхаду з турмы ў 2011 годзе.

Мухамэд Мурсі знаходзіцца ў поўнай ізаляцыі ад 3 ліпеня, калі вайскоўцы адхілілі яго ад пасады.

Аб тэрміне пачатку судовага працэсу пакуль не паведамляецца.
XS
SM
MD
LG