Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Керы: ЗША маюць доказы, што ў Сырыі быў ужыты зарын


Джон Керы

Джон Керы

ЗША маюць факты, якія сьведчаць аб прымяненьні ў прадмесьцях Дамаску хімічнай зброі. Дзяржсакратар ЗША Джон Керы паведаміў у нядзелю тэлеканалам NBC і CNN, што з Сырыі зь месца меркаванай хімічнай атакі 21 жніўня атрыманы пробы валасоў і крыві, на якіх выяўлены сьляды зарыну.

Керы таксама выказаў упэўненасьць, што Кангрэс ЗША прагаласуе за правядзеньне вайсковай апэрацыі ў Сырыі.

Кіраўніцтва ЗША раней заявіла, што не сумняваецца ў выкарыстаньні хімічнай зброі сырыйскім урадам.

На днях Рада Бясьпекі ААН не змагла прыняць рэзалюцыю па Сырыі, тым самым ня даўшы санкцыі на вайсковае ўмяшаньне.

У суботу прэм’ер-міністар сырыйскага ўраду Ваэль аль-Халкі абвясьціў, што сырыйскія ўзброеныя сілы знаходзяцца ў падвышанай ступені баявой гатовасьці і адкажуць на любую пагрозу.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG