Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ільля Дабратвор — на Акрэсьціна за сьцяг


Ільля Дабратвор

Ільля Дабратвор

Актывіст апазыцыі Ільля Дабратвор быў затрыманы ў пятніцы ўвечары. Пра гэта паведамляе ў статусе ў Фэйсбуку актывістка «Эўрапейскай Беларусі» Юлія Сьцяпанава, якой Дабратвор пасьпеў затэлефанаваць у момант затрыманьня.


Ільля Дабратвор паведаміў, што яго затрымалі ў пятніцу каля 20.00 на станцыі мэтро Ўручча. Паводле яго словаў, ён хадзіў па мэтро з разгорнутым бел-чырвона-белым сьцягам, вітаючы такім чынам вызваленьне палітзьняволенага Зьмітра Дашкевіча.

Пазьней у ЦІП на Акрэсьіна пацьвердзілі, што актывіст знаходзіца там.

Ільля Дабратвор — бацька пяці дзяцей, актывіст Руху салідарнасьці «Разам», зарэгістраванага ў Чэхіі.

У 2010 годзе ён спрабаваў браць удзел у прэзыдэнцкіх выбарах, але ў яго ініцыятыўную групу запісаўся толькі адзін чалавек — ён сам. Да таго ж, яму не было яшчэ 35 гадоў, а прэзыдэнт, паводле Канстытуцыі, ня можа быць маладзейшым.

У 2012 годзе ён быў кандыдатам у дэпутаты па Менскай сельскай акрузе № 76 і публічна крытыкаваў факты фальсыфікацыяў і падтасоўкі галасоў. За ўдзел у акцыях апазыцыі яго неаднаразова падвяргалі штрафам і арыштам.
XS
SM
MD
LG