Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АЭС «Фукусіма»: інтэнсіўнасць радыяцыі павысілася ў 18 разоў


На адным з аварыйных участкаў інтэнсіўнасьць выпраменьваньня такая, што толькі чатырохгадзіннае знаходжаньне чалавека на гэтым участку можа прывесьці да сьмерці.

На мінулым тыдні работнікі станцыі адзначылі радыяцыю ў трохстах тонах вады ў сыстэме астуджэньня рэактараў. Вынікі апошніх вымярэньняў паказваюць, што ўзровень радыяцыі ў 18 разоў большы, чым зарэгістраваны да гэтага часу.

АЭС «Фукусіма-Дайіці» была разбурана наймацнейшым цунамі, які здарыўся пасьля землятрусу 11 сакавіка 2011 г. на паўночным усходзе Японіі. Тады загінулі каля 16 тысяч чалавек.
XS
SM
MD
LG