Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Тэракт у Аўганістане: загінулі шасьцёра


У горадзе Кандагар на поўдні Аўганістану сёньня пры выбуху, які быў зьдзейсьнены сьмяротнікам, загінулі шасьцёра і 20 параненыя.

Паводле мясцовых уладаў, сярод загіблых паліцыянт, ахоўнік і чацьвёра цывільных асоб.

Як заявіў прадстаўнік мясцовай адміністрацыі, сьмяротнік прывёў у дзеяньне выбуховае прыстасаваньне паблізу гарадзкога аддзяленьня «Кабул Банку». Раней паведамлялася, што быў падарваны аўтамабіль.

Між тым, супрацоўнік кандагарскага шпіталя паведаміў нашай радыёстанцыі, што загінулі восем чалавек і больш за 25 атрымалі раненьні.

Пакуль ніхто не ўзяў на сябе адказнасьці за напад . У яго зьдзяйсненьні падазраюцца баевікі, зьвязаныя з талібамі, якія актыўна дзейнічаюць на поўдні Аўганістану.
XS
SM
MD
LG