Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Член Вярхоўнага суду ЗША Рут Бэйдэр Гінзбург зарэгіструе сёньня ў Вашынгтоне шлюб аднаполай пары.

Вясельная цырымонія адбудзецца ў канцэртным цэнтры імя Джона Кэнэдзі, дырэктарам якога з'яўляецца адзін з сужэнцаў. Гэта першы ў ЗША выпадак удзелу судзьдзі такога высокага рангу ў рэгістрацыі шлюбу паміж прадстаўнікамі аднаго полу.

Раней у гэтым годзе Вярхоўны суд ЗША прызнаў неканстытуцыйным фэдэральны Закон аб абароне шлюбу, які дзейнічаў з 1996 году, згодна зь якім прызнаваўся шлюбам толькі саюз паміж мужчынам і жанчынай. Цяпер аднаполыя муж і жонка маюць тыя ж правы, згодна з фэдэральным заканадаўствам, што і гетэрасэксуальныя шлюбныя пары. За гэтае рашэньне прагаласавалі пяцёра з дзевяці членаў Вярхоўнага суда, у тым ліку і Рут Бэйдэр Гінзбург.

Рэгістрацыя аднаполых шлюбаў дазволена ў 13 штатах і ў фэдэральнай акрузе Калюмбія, гэта значыць, у горадзе Вашынгтоне.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG