Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасьцяў Леанід Гуляка ўручыў Мітрапаліту Менска-Магілёўскаму арцыбіскупу Тадэвушу Кандрусевічу пасведчаньне аб дзяржаўнай рэгістрацыі «Менскага тэалягічнага каледжа імя сьвятога Яна Хрысьціцеля», паведамляе партал catholic.by.

Духоўная навучальная ўстанова Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі заснавана мітрапалітам на базе «Цэнтра падрыхтоўкі катэхэтаў». Дырэктарам каледжа прызначаны ксёндз доктар Ян Крэміс.

У каледжы можна будзе атрымаць веды ў галіне тэалёгіі, філязофіі, катэхізацыі, біблістыкі, літургіі, гісторыі, касцёльнага права, дабрачыннасьці, сямейнага жыцьця, рэлігійных сродкаў масавай камунікацыі.
XS
SM
MD
LG