Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуская кібэратака на Валошына


Кіраўнік рады дырэктараў «Уралкалія» Аляксандар Валошын заявіў пра спробу ўзлому сваёй пошты зь беларускага IP-адрасу.

Невядомыя спрабавалі ўзламаць электронную пошту кіраўніка рады дырэктараў «Уралкалія» Аляксандра Валошына, выкарыстоўваючы беларускі IP-адрас. Пра гэта сам Валошын паведаміў у Twitter’ы.

«Цікава, хтосьці зь Менску спрабаваў узламаць пошту, якой я ўжо 3 гады не карыстаюся», — напісаў Валошын.

Ён сьцьвярджае, што пошту спрабавалі ўзламаць з IP-адрасу 178.124.121.44, фізычнае разьмяшчэньне якога наступнае: Minsk, Belarus.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG