Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ужо сёньня 2 верасьня: Гадавіна капітуляцыі Японіі і завяршэньня Другой сусьветнай вайны


Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.


ПАДЗЕІ ДНЯ

Пачатак новага навучальнага году. Тэма першага ўроку звычайна аднолькавая для школ усёй краіны: «Як ты сэрцу майму міла, дарагая Беларусь!»

ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

490 да н. э. — пасьля бітвы пры Маратоне, дзе грэкі перамаглі пэрсаў, Фэйдзіпід бегам пераадолеў 42 км ад Маратону да Атэнаў, каб паведаміць пра перамогу. Пасьпеўшы выгукнуць: «Радуйцеся. Мы перамаглі!» — ён памёр.

31 да н. э. — бітва пры Акцыюме: Актавіян Аўгуст перамог флёт Марка Антонія і Клеапатры.

1192 — падпісаньнем мірнай угоды між ангельскім каралём Рычардам Львінае Сэрца і султанам Саладынам завершаны трэці крыжовы паход.

1598 — Барыс Гадуноў стаў царом Масковіі.

1928 — у Ленінградзе створаная кінастудыя «Савецкая Беларусь». З 1939 году знаходзіцца ў Менску, у 1946 годзе перайменаваная ў «Беларусьфільм».

1939 — Францыя і Вялікабрытанія абвясьцілі ўсеагульную мабілізацыю ў сувязі з нападам нацысцкай Нямеччыны на Польшчу.

1945 — капітуляцыяй Японіі скончылася Другая сусьветная вайна.

1945 — камуністы на чале з Хо Шы Мінам абвясьцілі стварэньне незалежнай Віетнамскай Дэмакратычнай Рэспублікі.



1946 — створаны часовы ўрад Індыі. Віцэ-прэзыдэнтам стаў Джавахарлал Нэру.

1963 — першая тэлевізійная перадача навінаў у ЗША — CBS Evening News.

1969 — у лябараторыі Каліфарнійскага ўнівэрсытэту адбылася першая пасьпяховая перадача дадзеных між суседнімі кампутарамі.

1996 — ва Ўкраіне ўведзеная нацыянальная валюта — грыўна.

У гэты дзень нарадзіліся:

1911 — Юлі Таўбін, беларускі паэт, перакладнік.

​1955 — Яўген Мірановіч, беларускі гісторык зь Беласточчыны. Адзін з ініцыятараў стварэньня ў 1990 Беларускага дэмакратычнага аб'яднаньня. Ад 1992 галоўны рэдактар тыднёвіка «Ніва», ад 1997 — старшыня яго праграмнай рады. Загадчык катэдры беларускай культуры Беластоцкага ўнівэрсытэту, аўтар кніг, навуковых і публіцыстычных артыкулаў. Рэдактар часопісу «Białoruskie Zeszyty Historyczne»

У гэты дзень памерлі:

1814 — Жан Эмануэль Жылібэр, францускі натураліст, хірург і анатом, стваральнік і кіраўнік Гарадзенскай мэдыцынскай акадэміі (1775–1781), у Горадні таксама заснаваў акушэрскую і вэтэрынарную школы, клінічны шпіталь, батанічны сад, у 1781–1783 прафэсар мэдыцынскага факультэта Галоўнай школы ВКЛ у Вільні.

1934 — Мікола Ільляшэвіч, беларускі грамадзкі дзеяч, гісторык, настаўнік.

1937 — П’ер дэ Кубэртэн, заснавальнік сучасных Алімпійскіх гульняў.

1960 — Станіслаў Касьцялкоўскі, беларускі гісторык.

1961 — Іаан Наўродзкі, беларускі праваслаўны сьвятар.

1969 — Хо Шы Мін, віетнамскі рэвалюцыянэр, кіраўнік камуністычнага Віетнаму.

1998 — Мікола Гайдук, пісьменьнік, публіцыст зь Беласточчыны.

1998 — Ян Матусевіч, беларускі рэлігійны і грамадзкі дзяяч, сьвятар.

ЦЫТАТА ДНЯ

Рэвалюцыйны рух падобны на прыліў, а надзейныя актывісты падобныя да палі, якія ўтрымліваюць пясчаныя наносы, калі хваля схлыне

Хо Шы Мін

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG