Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня 31 жніўня: вянчаньне Зьмітра і Насты Дашкевічаў, пачатак фэсту NAVINKI-2013,


Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі


ПАДЗЕІ ДНЯ
Менск, у пратэстанцкай царкве (Загарадны завулак, 11) вянчаньне Зьмітра і Насты Дашкевічаў. Пачатак у 13:00.

Менск, у Музэі сучаснага выяўленчага мастацтва пачнецца фэст NAVINKI-2013 —15-ы міжнародны фэстываль пэрформансу, адкрытага актуальнага мастацтва. Пачатак у 14 гадзінаў.

Таварыства аховы помнікаў запрашае ў падарожжа па маршруце Менск – Іўе – Ліпнішкі – Суботнікі – Жамыслаўе – Геранёны – Менск.

У парку імя Горкага Дзяржаўны літаратурна-мэмарыяльны музэй Якуба Коласа праводзіць сьвята для вучняў «Песьняй вітаю я вас!»

Менск, у галерэі сучаснага мастацтва «Ў» — агракультурны фэстываль. Пачатак у 17.30.

Менскі раён. У ноч з 31 жніўня на 1 верасьня на адкрытай пляцоўцы «Раўбічы» пройдзе фэстываль этна-транс і экспэрымэнтальнай музыкі Povidlo. Пачатак у 19 гадзінаў.

ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1432 — князі Жыгімонт Кейстутавіч і Сямён Гальшанскі зрабілі замах на вялікага князя Сьвідрыгайлу. Пачатак грамадзянскай вайны ў ВКЛ.

1449 — падпісаны «вечны мір» паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Маскоўскім.

1897 — Томас Эдысан запатэнтаваў кінапраектар.

1907 — заключанае ваеннае пагадненьне між Вялікабрытаніяй, Расеяй і Францыяй (Антанта).

1920 — вырашальная перамога Польшчы над Чырвонай арміяй у бітве ля Камарова ў часе польска-савецкае вайны.

1939 — уяўны напад на нямецкую радыёстанцыю ў Глейвіцэ, які аб’яўлены прычынай для пачатку вайны Нямеччыны з Польшчай.

1944 — войскі 2-га Ўкраінскага фронту ўвайшлі ў Бухарэст.

1957 — Малайзія абвясьціла незалежнасьць ад Вялікабрытаніі.

1980 — у Польшчы створаны незалежны прафсаюз «Салідарнасьць».

Гданьск: сьвяткаваньне 30-годзьдзя Салідарнасьці 31 жніўня 2010 году

Гданьск: сьвяткаваньне 30-годзьдзя Салідарнасьці 31 жніўня 2010 году

1989 — малдаўская мова атрымала статус дзяржаўнай. Пісьменнасьць у Малдове пераведзеная на лацінку.

1991 — Кіргызстан і Узбэкістан абвясьцілі незалежнасьць ад СССР.

1993 — завершаны вывад расейскіх войскаў зь Літвы.

1994 — расейская армія пакінула тэрыторыю Нямеччыны.

1996 — спыніла вяшчаньне беларускае Радыё 101,2.

1996 — Расея і Чачня падпісалі пагадненьне, якое скончыла I чачэнскую вайну.

У гэты дзень нарадзіліся:

12 ― Калігула, рымскі імпэратар.

1749 ― Аляксандар Радзішчаў, расейскі пісьменьнік.

1832 — Людвік Нарбут, вайсковец, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863-64 на Беларусі і ў Літве.

1850 ― Аляксандар Шыманоўскі, беларускі этнограф.

1885 ― Генадзь Багдановіч, беларускі грамадзкі дзяяч.

У гэты дзень памерлі:

1247 ― Конрад I Мазавецкі, князь мазавецкі і кракаўскі.

1867 ― Шарль Бадлер, францускі паэт, літаратурны крытык і перакладнік.

1920 ― Вільгельм Вунт, нямецкі фізыёляг, псыхоляг, філёзаф і мовазнаўца.

1931 ― Арсен Канчэўскі, дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі.

1941 ― Марына Цьвятаева, расейская паэтка.

1997 ― Дыяна Спэнсэр, прынцэса Ўэльская.

ЦЫТАТА ДНЯ

Многія людзі не ўяўляюць, як яны былі блізкія да посьпеху ў той момант, калі здаліся.

Томас Эдысан

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG