Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейская амбасада пацьвердзіла, што Баўмгертнэр — абвінавачаны


Расейскае пасольства ў Менску

Расейскае пасольства ў Менску

Расейскае пасольства ў Беларусі афіцыйна пацьвердзіла факт прад’яўленьня абвінавачаньня гендырэктару «Ўралкалія» Ўладзіславу Баўмгертнэру, паведаміў РІА «Новости» дарадца амбасады Ўладзімер Марчукоў.

Ён патлумачыў, што абвінавачаньне Баўмгертнэру спачатку было прад’яўлена 26 жніўня паводле часткі 3 артыкула 424 Крымінальнага кодэксу Беларусі (злоўжываньне ўладай і службовымі паўнамоцтвамі).

«Магчыма, 29 жніўня яны проста яшчэ раз пацьвердзілі гэтую інфармацыю», — сказаў Марчукоў.

Ён адзначыў, што начальнік прэс-службы Сьледчага камітэту Беларусі адразу сказаў пра арышт Баўмгертнэра на два месяцы.

«Баумгертнэр арыштаваны на два месяцы. Сьледчы камітэт можа зьмяніць меру стрыманьня або падоўжыць тэрмін арышту. Сытуацыя простая. Чалавек прыехаў, яго затрымалі, арыштавалі, і ён сядзіць у сьледчым ізалятары», — дадаў ён.

Раней адвакат гендырэктара «Ўралкалія» Аляксей Басістаў паведаміў, што абвінавачваньне Баўмгертнэру прад’явілі ў чацьвер вечарам. А ў чацьвер днём, паводле ягоных слоў, Баўмгертнэр яшчэ быў у статусе падазраванага.
XS
SM
MD
LG