Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Беларуськалій» спыніў здабычу на палове руднікоў


Беларуськалій, Салігорск

Беларуськалій, Салігорск

У сувязі са складанай сытуацыяй на калійным рынку «Беларуськалій» спыніў здабычу калійнай руды на двух з чатырох рудаўпраўленьняў.

«Значная частка работнікаў пераведзеная на дзьве траціны тарыфу, але нікога з працаўнікоў мы не скарачалі», — заявіў Інтэрфаксу намесьнік гендырэктара прадпрыемства Анатоль Махлай.

На прадпрыемстве спадзяецца на стабілізацыю сытуацыі да канца верасьня.

Між тым некаторыя беларускія мэдыі паведамілі, што «Беларуськалій» спыніў вытворчасьць цалкам.

Паводле намесьніка гендырэктара, цяпер складзкія запасы калійных угнаеньняў на прадпрыемстве дасягнулі амаль 300 тысяч тон. У месяц тут здабываецца каля 800 тысяч тон угнаеньняў.

«Практычна 140 тысяч тон ужо закантрактавана на верасень», — сказаў Махлай.

У той жа час ён ня змог удакладніць, у якія менавіта краіны будуць ажыцьцяўляцца пастаўкі і які ўзровень цэнаў складаецца па гэтых кантрактах.

У першыя дні верасьня гендырэктар «Беларуськалія» вылятае на перамовы ў Кітай. У гэтыя ж дні туды накіруецца і кіраўніцтва Беларускай калійнай кампаніі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG