Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Баўмгертнэру перадалі «Ганну Карэніну»


Уладзіслаў Баўмгертнэр

Уладзіслаў Баўмгертнэр

Два прадстаўнікі консульскай службы амбасады Расеі ў Менску прыбылі да СІЗА КДБ Беларусі, дзе знаходзіцца гендырэктар «Уралкалія» Ўладзіслаў Баўмгертнэр.

У іх павінна прайсьці сустрэча з арыштаваным.

У СІЗА ў іх прынялі перадачу для гендырэктара «Уралкалія» — два вялікія пакеты, перадае Інтэрфакс.

«Яму перададзеныя рэчы, якія дазволеныя для перадачы ў СІЗА КДБ. Сярод іх яблыкі, пітная вада, туалетныя, пісьмовыя прылады, капэрты, а таксама кніга „Ганна Карэніна“, якую Баўмгертнэр прасіў яму прынесьці», — апавёў загадчык консульскага аддзела амбасады Расеі ў Менску Ігар Карагін.

А 10:50 зь СІЗА выйшаў першы сакратар консульскага аддзела Гаўрыіл Мамантаў і паведаміў, што сустрэча з затрыманым Баўмгартнэрам адбылася.
XS
SM
MD
LG