Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адвакат Кучарэна: заявы аб справе супраць Керымава — галаслоўныя


Анатоль Кучарэна

Анатоль Кучарэна

Вядомы расейскі адвакат Анатоль Кучарэна паведаміў, што заявы Сьледчага камітэта Беларусі пра гатоўнасьць распачаць крымінальную справу супраць акцыянэра «Уралкалія» Сулеймана Керымава галаслоўныя і ляжаць па-за межамі прававога поля.

Пра гэта паведамляе Расейскае агенцтва прававой і судовай інфармацыі:

«Гэта ўсё адбываецца толькі ў сродках масавай інфармацыі, ніякіх працэсуальных дакумэнтаў няма. Я лічу, што падобныя заявы некарэктныя і ляжаць па-за межамі прававога поля. Для таго, каб сьцьвярджаць, што супраць чалавека можа быць распачата крымінальная справа, неабходна мець працэсуальныя дакумэнты. Але дзе ж яны? Чалавека галаслоўна абвінавачваюць, і ён нават ня можа абараняцца, бо ніякіх працэсуальных дакумэнтаў няма. Няхай гэтая сытуацыя будзе на сумленьні тых, хто робіць такія заявы», — адзначыў адвакат Керымава Анатоль Кучарэна.

У чацьвер Сьледчы камітэт Беларусі заявіў пра гатоўнасьць распачаць крымінальную справу ў дачыненьні да Сулеймана Керымава і затрымаць яго.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG