Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Тры контраўдары Масквы


Прэзыдэнт Уладзімер Пуцін у сваім верталёце

Прэзыдэнт Уладзімер Пуцін у сваім верталёце

Расея можа пачаць крымінальны перасьлед ініцыятараў і ўдзельнікаў продажу зь Беларусі ў трэція краіны нафтапрадуктаў пад выглядам «растваральнікаў», што адбывалася ў 2011-2012 гадох.

Пра такую магчымасьць заявіў сёньня віцэ-прэм’ер ураду Расеі Аркадзь Дварковіч. Ён таксама наўпрост выказаўся па справе Баўмгертнэра, пра скарачэньне расейскіх нафтавых паставак у РБ і пра магчымыя абмежаваньні на імпарт у РФ беларускіх прадуктаў харчаваньня.

Падаем некаторыя заявы сп-ра Дварковіча паводле Інтэрфаксу.

Справа Баўмгертнэра


Аркадзь Дварковіч

Аркадзь Дварковіч

Урад РФ уважліва сочыць за сытуацыяй з затрыманьнем у Беларусі гендырэктара ААТ «Уралкалій » Уладзіслава Баўмгертнэра. Мы працягваем лічыць сытуацыю, якая склалася, недапушчальнай. Хачу яшчэ раз адзначыць, што Ўладзіслаў Баумгертнэр прыбыў на перамовы ў Менск на запрашэньне прэм’ера Міхаіла Мясьніковіча. Расейскі ўрад ня меў ніякага дачыненьня да скандалу, які ўзьнік, але наша пазыцыя была ў тым, што неабходна спрыяць або нармалізацыі адносін, або цывілізаванаму разводу. Тое, што адбылося пасьля сустрэчы, і далейшае разьвіцьцё падзеяў, ужо пасьля затрыманьня расейскага грамадзяніна Ў.Баумгертнэра, выглядае, па меншай меры, неадэкватна, і ня мае характару партнэрскіх адносін. З улікам агульнага характару цяперашняй сытуацыі, мы вымушаныя больш уважліва і сур’ёзна паглядзець на шэраг пытаньняў.


Крымінальная справа па растваральніках


Праваахоўныя органы Расіі працягнуць вывучаць матэрыялы па даставе у 2011-2012 гадах нафтапрадуктаў пад выглядам растваральнікаў зь Беларусі ў трэція краіны. Ужываньне гэтай схемы экспарту нанесла шкоду бюджэту Расейскай Фэдэрацыі, якая вымяраецца мільярдамі даляраў ЗША. Не выключаю, што ў выпадку пацьверджаньня фактаў праваахоўнымі органамі будзе пастаўленае пытаньне аб прыцягненьні шэрагу асобаў да адказнасьці, незалежна ад іх грамадзянства.


Зьніжэньне паставак нафты


Зьніжэньне даставы нафты ў Беларусь працягнецца і ў чацьвёртым квартале гэтага году. Расея абавязалася пастаўляць у Беларусь 18.5 млн тон нафты, тады як Беларусь настойвала на даставе 23 млн тон нафты. Расея ў студзені-жніўні паставіць у Беларусь 15 млн тон нафты, што блізка да абавязальніцтваў РФ па даставах у цэлым за год.

Пры ўзгадненьні балянсу на 4-ты квартал мы будзем сыходзіць з заяўленага Расеяй аб’ёму. Хачу асабліва адзначыць: расейскі бок выконвае свае абавязальніцтвы па даставах нафты ў поўным аб’ёме, нягледзячы на зьніжэньне даставы нафтапрадуктаў зь Беларусі. Пэўны аб’ём даставы нафты ўзгадняецца бакамі на кожны квартал, да цяперашняга часу канкрэтны аб’ём бакамі ня ўзгоднены. Разам з тым, сыходзячы з плянаванага аб’ёму даставы нафты на 2013 год, і ўжо дастаўленага аб’ёму — зьніжэньне даставы нафты дакладна закране 4-ты квартал.


Прывітаньне ад Анішчанкі


Урад РФ даў указаньні ведамствам больш інтэнсіўна займацца пытаньнямі рызыкі увозу ў РФ сельгаспрадукцыі зь Беларусі. У нас ёсьць прэтэнзіі да якасьці і бясьпекі па шэрагу відаў прадукцыі. Акрамя таго, з улікам адкрытасьці межаў вялікія рызыкі даставаў празь Беларусь прадукцыі з трэціх краінаў. У нас ёсьць апэратыўная інфармацыя, што па розных відах прадукцыі такая сытуацыя працягваецца.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG