Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Штраф за праезд «зайцом» вырас у 2,5 раза


За паездку безь білета ў грамадзкім транспарце давядзецца плаціць штраф 50 тысяч рублёў. Дагэтуль «зайцоў» штрафавалі на 20 тысяч.

Павелічэньне штрафаў вынікае са зьменаў у Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэньнях, якія ўступілі ў сілу 28 жніўня. Цяпер згодна з артыкулам 18.30 штраф за паездку «зайцом» на ўсіх відах гарадзкога транспарту, у цягніках гарадзкіх лініяў або мэтро павялічыўся з 0,2 да 0,5 базавай велічыні.

Штраф на цягніках рэгіянальных лініяў, прыгарадных аўтобусах і маршрутках складзе 0,7 базавай велічыні, або 70 тысяч рублёў.

За праезд «зайцом» у цягніках міжрэгіянальных і міжнародных ліній, у аўтобусах і маршрутных таксоўках міжгародніх зносінаў штраф складзе 1 базавую велічыню — 100 тысяч рублёў.
XS
SM
MD
LG