Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дземідзенку прызналі невыязным. Чакаецца другі суд


Мікола Дземідзенка

Мікола Дземідзенка

У судзе Фрунзенскага раёну Менску актывіста Мікалая Дземідзенку прызналі невыязным.

Пра гэта карэспандэнту Свабоды распавяла жонка Мікалая Дземідзенкі.

«У судзе разглядалася справа за неаплачаныя штрафы. Штрафы аплачаныя. Тым ня менш правялі суд і прызналі Міколу невыязным. Квіткі пра выплачаныя штрафы я спрабую перадаць судзьдзі», — сказала Алеся Дземідзенка.

Другі суд адбудзецца ў Цэнтральным судзе Менску. Актывіста абвінавачваюць у злосным непадпарадкаваньні міліцыі. Нібыта Мікалай вырываўся.
XS
SM
MD
LG