Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як да прыезду Баўмгертнера рыхтавалі гатэль «Эўропа»

  • Тэлеканал Белсат

Уладзіслава Баўмгертнэра арыштавалі. Стоп-кадр з выпуску навінаў тэлеканалу ОНТ

Уладзіслава Баўмгертнэра арыштавалі. Стоп-кадр з выпуску навінаў тэлеканалу ОНТ

Напярэдадні прыезду дырэктара «Уралкалію» ў гатэлі адбыўся адмысловы сход

На электронны адрас тэлеканалу «Белсат» прыйшоў ліст ад імя працаўніцы гатэлю «Эўропа». Жанчына піша, што напярэдадні прыезду высокага госьця ў гатэлі адбыўся сход, на якім далі ўказаньні зьняць са зьмены ўсіх пакаёвак.

Увесь паверх абслугоўвалі староньнія людзі, а ля службовага ўваходу ўвесь час дзяжурылі мікрааўтобусы «Фольксваген» без нумароў і зь цёмнымі шыбамі. Пэрсанал пазнаў Баўмгертнэра, убачыўшы яго ў выданьні навінаў на тэлебачаньні.

Пасьля размовы з прэм’ер-міністрам Беларусі Міхаілам Мясьніковічам генэральнага дырэктара «Уралкалію» Уладзіслава Баумгертнэра арыштавалі на 2 месяцы, і гэты тэрмін могуць падоўжыць. Сёньня ў незалежных мэдыях зьявілася інфармацыя пра адстаўку Мясьніковіча.

Белсат зьмяшчае арыгінал ліста:

«Здравствуйте!

У меня есть информация о задержанном господине Баумгертнере.

Он прилетел в Минск и поселился в Отеле Европа.

Перед его приездом на нашем предприятие (Отель Европа) состоялось собрание, на котором были даны чёткие указания снять всех горничных с этажа, на котором будет проживать этот господин. Сказав, что приезжает важный гость и его будет обслуживать другая смена горничных (никакой другой смены горничных у нас на предприятии нет). Весь этаж обслуживали совершенно посторонние люди. У служебного входа для персонала во дворе несколько дней были служебные машины без номеров с тонированными стёклами (микроавтобусы фольксваген). Причём о том, что этот господин, который находился в нашем отеле, является Баумгертнером, мы узнали вчёра из новостей. Этот человек точно проживал у нас в отеле».
XS
SM
MD
LG