Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паснова прымусова лекуюць ад завышэньня ўласнай значнасьці


фота www.shutterstock.com

фота www.shutterstock.com

Віцебскі лекар падпісаў касацыйную скаргу супраць прымусовага псыхіятрычнага лячэньня, складзеную адвакатам. Яму дазволілі таксама сустрэцца з праваабаронцамі Паўлам Левінавым і Пятром Івановым.

Пётар Іваноў апавёў, што Пасноў выглядае добра, прымаў наведнікаў у добрым настроі, аде мэдработнікаў ён ігнаруе на знак пратэсту супраць прымусовага лячэньня:

«Калі да яго прыходзяць рабіць уколы, то ён нават не паварочваецца, яны варочаюць яго самі. Прымусовае лячэньне працягваецца ўжо некалькі дзён, хаця рашэньне Віцебскага райсуду яшчэ не ўступіла ў законную сілу. Там так сфармулявана, што яго можна абскарджваць, але ў сілу яно ўступае адразу ж. Яшчэ Пасноў сказаў, што ня меў магчымасьці трапіць у суд, хаця і быў гатовы. Такім чынам, яго пазбавілі могчымасьці выступіць у сваю абарону, і пазбавілі магчымасьці мець абаронцу-адваката. Таму ён вельмі ахвотна падпісаў касацыйную скаргу, сёньня ж яе перададуць у абласны суд».

Інтэрнэт зварот Ігара Паснова


Ігар Пасноў знаходзіцца ў віцебскім абласным псыхіятрычным шпіталі з 16 жніўня.

Раней ён працаваў там лекарам-псыхіятарам, а цяпер стаў пацыентам у сваіх былых калегаў. Яго зьмясьцілі ў 2-е закрытае аддзяленьне неўзабаве пасьля чарговага відэазвароту да землякоў, дзе Ігар Пасноў зноў скрытыкаваў працу мэдустановаў і псыхіятрычнай службы.Таксама ён казаў, што кіраўніцтва шпіталя ім незадаволенае, што на яго напісаў заяву намесьнік галоўнага лекара па ідэалёгіі і што яму адкрыта пагражаюць прымусовым зьмяшчэньнем на псыхіятрычнае лекаваньне.

Ігар Пасноў

Ігар Пасноў

Дыягназ, які паставіў лекару Ігару Паснову кансіліюм віцебскіх псыхіятраў на падставе ягоных выступаў і публікацый у інтэрнэце — «хранічнае брэдавае разладжаньне».

Заяву ў суд пра прымусовае лячэньне свайго калегі напісала галоўны лекар абласнога псіхіятрычнага шпіталю Алена Мартынава. Яна зазначае, што ў Ігара Паснова «наяўнасьць звышкаштоўных і вар’яцкіх ідэяў адносінаў і перасьледаваньня, пастаяннае завышэньне сваёй значнасьці, што вядзе да пагаршэньня сацыяльнага функцыянаваньня і пагаршэньня прадуктыўнасьці ягоных камунікацыяў».


Доктар Ігар Пасноў, г. Віцебск: Зварот да губэрнатара Аляксандра Косінца
XS
SM
MD
LG