Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памочнік Сулеймана Керымава па працы ў Савеце Фэдэрацыі Расеі Аляксей Красоўскі сказаў карэспандэнту Свабоды, што чуў пра тое, што беларускі Сьледчы камітэт зьбіраецца распачаць справу супраць Керымава.

Аднак камэнтаваць гэтую інфармацыю Красоўскі адмовіўся.

«Зь ім не было сувязі. Мне цяжка сказаць, дзе ён знаходзіцца. Афіцыйна ён у нас у адпачынку, як і ўсе сябры Савету Фэдэрацыі».

Таксама памочнік дадаў:

«Я ведаю, што ўсе свае бэнэфіцыярныя правы на свае бізнэс-актывы спадар Керымаў перадаў яшчэ ў канцы красавіка ў дабрачынны фонд Suleyman Kerimov Foundation. Тады была заява».

Ва «Уралкаліі» карэспандэнту Свабоды сказалі, што няма сэнсу камэнтаваць намеры беларускага боку.

У кампаніі “Нафта-Масква” адзначылі, што “нічога пэўнага” сказаць пакуль не могуць.
XS
SM
MD
LG