Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Якаўлеўскі: «Ня веру ў мужнасьць Мясьніковіча»


Раман Якаўлеўскі.
Раман Якаўлеўскі.

Палітычны аналітык Раман Якаўлеўскі лічыць дэзынфармацыяй зьвесткі пра тое, што прэм’ер-міністар Міхаіл Мясьніковіч падаў заяву пра адстаўку.

Раман Якаўлеўскі згадвае, што пасьля падзеяў 19 сьнежня 2010 году падобнае ўжо прыпісвалі Ўладзімеру Макею.

«Я не выключаю, што гэтая інфармацыя не зьяўляецца сапраўднай, бо я ня ведаю, хто гэта пры Лукашэнку апошнім часам мог адкрыта заяўляць сваю нязгоду і падаваць у адстаўку. Пры Лукашэнку такая адстаўка толькі адна — за краты. Ня думаю, што Мясьніковіч адважыўся напісаць такую заяву. Дарэчы, пасьля 19 сьнежня зьяўляліся чуткі, што Ўладзімер Макей, які быў тады кіраўніком Адміністрацыі, быў ня згодны зь дзеяньнямі Лукашэнкі. І нібыта ён таксама падаваў у адстаўку. Але ж як у тым выпадку, так і ў гэтым чуткі падобныя на дэзу. Не лічу, што ў нас такія мужныя чыноўнікі, якія адкрыта кажуць: „Аляксандар Рыгоравіч, я з вашымі дзеяньнямі не пагаджаюся і сыходжу ў адстаўку“. Такое немагчыма!»

Вольга Доўгая, прэс-сакратар Міхаіла Мясьніковіча, адным сказам пракамэнтавала Радыё Свабода інфармацыю пра тое, што прэм’ер-міністар падаў заяву пра адстаўку:

«Я чуткі не камэнтую», — сказала Доўгая.

Выданьне «Беларускі партызан» са спасылкай на свае крыніцы ва ўрадзе паведаміла, што «Мясьніковіч шакаваны гісторыяй з арыштам дырэктара «Ўралкалія». Выданьне сьцвярджае, што Мясьніковіч ня ведаў пра пляны арышту Ўладзіслава Баўмгертнэра. Паведамляецца таксама, што падобную заяву напісаў міністар эканомікі Мікалай Снапкоў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG