Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьледчы камітэт Беларусі мае намер распачаць крымінальную справу ў дачыненьні да асноўнага акцыянэра «Уралкалію» Сулеймана Керымава.

«Матэрыялы, якія паступілі ў Сьледчы камітэт, даюць падставы для ўзбуджэньня крымінальнай справы ў дачыненьні да Сулеймана Керымава, а таксама іншых асоб, у тым ліку і зь ліку грамадзян Рэспублікі Беларусь», - сказаў Інтэрфаксу афіцыйны прадстаўнік Сьледчага камітэту Павал Траўлька.

Ён таксама адзначыў, што да гэтых асобаў можа быць прыменена
мера стрыманьня ў выглядзе заключэньня пад варту. Таксама іх могуць аб’явіць у вышук .

«Не патрабуецца спэцыяльных юрыдычных ведаў, каб зразумець, як сьледзтва можа кваліфікаваць дзеяньні Керымава», - сказаў Траўлька.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG