Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Амбасадзе Расеі пакуль не паведамілі пра час сустрэчы з Баўмгертнэрам


Уладзіслаў Баўмгертнэр

Уладзіслаў Баўмгертнэр

У амбасадзе Расеі ў Менску няма інфармацыі пра час сустрэчы консульскіх супрацоўнікаў з арыштаваным гендырэктарам "Уралкалія" Уладзіславам Баумгертнэрам.

“Ад учорашняга дня нічога не памянялася”, - сказалі карэспандэнту Свабоды ў амбасадзе.

Раней дарадца амбасады Ўладзімер Марчукоў адзначыў, што
ў адпаведнасьці з консульскім пагадненьнем, такі доступ павінны прадставіць цягам трох сутак ад моманту затрыманьня замежнага грамадзяніна. Калі Баўмгертнера затрымалі 26 жніўня прыкладна каля гадзіны, то сёньня каля гадзіны будзе трое сутак.

Уладзіслава Баўмгертнэра ўтрымліваюць ў СІЗА КДБ.

Маці Баўмгертнэра, якая знаходзіцца ў Менску, таксама пакуль не атрымала дазволу на сустрэчу са зьняволеным сынам.

Пакуль доступ да Баўмгертнэра маюць толькі беларускія адвакаты.

28 жніўня 2013 году ў МЗС Беларусі быў запрошаны пасол Расейскай Фэдэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Аляксандар Сурыкаў. У МЗС зьвярнулі ўвагу пасла на недапушчальнасьць некарэктных тлумачэньняў і выдумак з нагоды сытуацыі, зьвязанай з затрыманьнем Уладзіслава Баўмгертнэра.
XS
SM
MD
LG