Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску зьдзіўленыя прэтэнзіямі Анішчанкі


Кіраўнік Расспажыўнагляду Генадзь Анішчанка

Кіраўнік Расспажыўнагляду Генадзь Анішчанка

Прэтэнзіі да якасьці малочнай прадукцыі з расейскага боку сталі поўнай нечаканасьцю для Беларусі.

«Мы са зьдзіўленьнем даведаліся, што спадар Анішчанка (кіраўнік Расспажыўнагляду) заявіў пра тое, што ў яго ёсьць пытаньні да якасьці нашай малочнай прадукцыі», — сказаў у інтэрвію РІА «Новости» прадстаўнік міністэрства сельскай гаспадаркі й харчаваньня Беларусі.

«Мы гатовыя адказаць на ўсе пытаньні і даказаць якасьць нашай малочнай прадукцыі», — дадаў ён.

Беларусь раней ўжо мела праблемы з пастаўкамі ў Расею малочнай прадукцыі. Сытуацыю 2009 году нават называлі «малочнай вайной».

Сёньня Расспажыўнагляд абвясьціў, што мае заклапочанасьць у дачыненьні да якасьці і бясьпекі харчовай прадукцыі зь Беларусі, прычым асаблівыя асьцярогі выклікае малочная прадукцыя. Толькі ў Маскоўскай вобласьці з 240 узораў беларускай прадукцыі, праверанай за апошні час, 30% не адпавядалі патрабаваньням па паказьніках якасьці й бясьпекі.

Гэтая заява прагучала на фоне таго, што ў беларускім СІЗА з панядзелка знаходзіцца гендырэктар буйной расейскай кампаніі «Ўралкалій» Уладзіслаў Баўмгертнэр, якога затрымалі ў менскім аэрапорце пасьля сустрэчы з прэм’ер-міністрам Беларусі Міхаілам Мясьніковічам.
XS
SM
MD
LG