Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Якая дзяржава самая паліцэйская?


Міліцэйская эстафэта ў Менску.

Міліцэйская эстафэта ў Менску.

Амэрыканскае агенцтва навінаў Bloomberg News апублікавала дадзеныя аб колькасьці супрацоўнікаў паліцыі на 100 тысяч насельніцтва.

Дадзеныя ўяўляюць сабой сярэднія паказьнікі трох апошніх гадоў для кожнай краіны. Краіны, па якіх ня маецца такіх дадзеных, не былі ўключаныя ў сьпіс. Паводле Bloomberg, на першым месцы па адноснай колькасьці паліцыянтаў знаходзіцца Расея.

У дасьледаваньні фігуруюць 53 краіны. Вось дадзеныя па некаторых зь іх.

Краіна Месца Колькасьць паліцыянтаў на 100 тысяч чалавек
Расея 1 564
Турэччына 2 474
Казахстан 6 444
Украіна 12 384
Нямеччына 24 262
Польшча 29 253
ЗША 32 226

Дадзеныя па колькасным складзе беларускіх праваахоўных органаў афіцыйна не абнародаваныя. Аднак паводле ацэнак, на 100 тысяч жыхароў Беларусі прыпадае 1442 прадстаўнікі міліцыі і ўнутраных войскаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG