Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У 2014 годзе ў Беларусі страцяць працу 135 тысяч чалавек


Такія прагнозы робяць ва ўрадзе, плянуючы ініцыяваную Лукашэнкам «мадэрнізацыю».

У выніку мадэрнізацыі ў Беларусі страцяць працу 135 тысяч чалавек. Урад прапануе прыцягваць іх у малы і сярэдні бізнэс.

«Ва ўмовах мадэрнізацыі ідзе пераразьмеркаваньне эканамічна актыўнага насельніцтва ў нейкія іншыя сфэры. Вельмі важна, каб працоўная сіла, якая вызваляецца ў выніку мадэрнізацыі эканомікі, ня зьнікла, ня трапіла ў нейкія невытворчыя сфэры, а трапіла ў малы і сярэдні бізнэс. Гэта той сэгмэнт эканомікі Беларусі, які ў выніку сваёй гнуткасьці ў стане прыняць працоўныя рэсурсы, якія вызваляюцца, і эфэктыўна іх выкарыстаць, прычым у кароткі час. Магчымы варыянт у наступным годзе — гэта вызваленьне 135 тысяч чалавек, якіх неабходна прыцягнуць да малога і сярэдняга прадпрымальніцтва.

Калі гэта ўдасца зрабіць, ВУП у наступным годзе павялічыцца яшчэ на 2,5%. Калі гэтая частка насельніцтва ня будзе ўладкаваная, узьнікнуць сацыяльныя праблемы», — гэтак заявіў сёньня на канфэрэнцыі «Прадпрымальніцтва і рэгіянальнае разьвіцьцё» Петар Арушаньянц, намесьнік дырэктара Дэпартамэнту прадпрымальніцтва Міністэрства эканомікі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG