Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэвідж: «Часам неабходнае негвалтоўнае грамадзянскае непадпарадкаваньне»


Дэн Сэвідж

Дэн Сэвідж

Дэн Сэвідж — амэрыканскі пісьменьнік і журналіст, зьяўляецца адным з самых вядомых гей-актывістаў у Злучаных Штатах. У інтэрвію Радыё Свабода ён распавёў пра байкот расейскай гарэлкі, сочынскай Алімпіяды і барацьбе за правы геяў у Расеі.


РС: Сёлета вы сталі ініцыятарам байкоту расейскай гарэлкі на знак пратэсту супраць рэпрэсій адносна ЛГБТ-супольнасьці ў Расеі. Усё большая колькасьць бараў у ЗША, Канадзе, Заходняй Эўропе, Аўстраліі далучаюцца да гэтай акцыі. Некаторыя людзі крытыкуюць байкот як неэфэктыўны. Чаму вы лічыце, што гэта варта рабіць?

Сэвідж: Ідэя байкоту знакавых прадуктаў, такіх як гарэлка — своеасаблівы нацыянальны спажывецкі сымбаль, палягае ў тым, каб прыцягнуць увагу людзей да прычыны байкоту. Пакуль мы не абвясьцілі байкот, ніхто ня ведаў і не казаў пра становішча геяў у Расеі, пра жахлівыя законы, якія былі там прынятыя. Менавіта ў гэтым мэта байкоту. Ніхто не спадзяваўся, што байкот расейскай гарэлкі зрыне прэзыдэнта Пуціна, паставіць Расею на калені ці разбурыць яе эканоміку.

РС: Ці падтрымліваеце вы байкот Алімпіяды ў Сочы?
Пакуль мы не абвясьцілі байкот, ніхто ня ведаў і не казаў пра становішча геяў у Расеі, пра жахлівыя законы, якія былі там прынятыя. Менавіта ў гэтым мэта байкоту.

Сэвідж: Я мяркую, што зараз найлепшым варыянтам было б захаваньне цяперашняга ўзроўню шуму вакол гэтага пытаньня. Я ня веру, што Алімпіяда ў Сочы будзе скасаваная. Я ня думаю, што яна будзе перанесеная ў іншае месца. Я мяркую, што яе варта было б перанесьці. І я асабіста мяркую, што яе варта было б байкатаваць.

РС: Калі не байкот і не перанос, то якія іншыя формы пратэсту магчымыя?

Сэвідж: Я ня ведаю, што могуць зрабіць спартоўцы. Міжнародны алімпійскі камітэт зараз паводзіць сябе вельмі падступна, яны заявілі, што не дапусьцяць ніякай палітычнай актыўнасьці ці палітычных заяваў. А Расея забараніла ўсе дэманстрацыі, мітынгі і акцыі пратэсту ў Сочы падчас Алімпіяды. Так што я ня ведаю, што адбудзецца ў Сочы. Мы бачылі, што некаторыя спартоўцы зрабілі адважныя заявы. Некаторыя расейскія ЛГБТ-актывісты кажуць, што людзі павінны прыехаць у Сочы і пратэставаць. Але як гэта рабіць, калі расейскія ўлады кажуць пра забарону дэманстрацый, пагражаюць арыштоўваць людзей, геяў ці не, калі яны парушаюць гэтыя жахлівыя законы? Я не магу зрабіць прагноз.

РС: Расейскія ЛГБТ-актывісты знаходзяцца пад пастаяннай пагрозай гвалту і арыштаў. Што яны павінны рабіць, на ваш погляд?

Сэвідж: Людзі павінны абараніць сябе фізычна. Я думаю, што калі гэтыя людзі хочуць атрымаць прытулак на Захадзе, то яны маюць на гэта поўная права і ім трэба ісьці насустрач. Але я думаю пра такія рухі, як змаганьне за незалежнасьць Індыі Махатмы Гандзі і рух за грамадзянскія правы Марціна Лютэра Кінга. Удзельнікаў гэтых рухаў цкавалі сабакамі, зьбівалі, кідалі ў турмы. У абодвух выпадках людзі ахвяравалі сваім жыцьцё ў барацьбе за справядлівасьць. І я думаю, што часам неабходнае негвалтоўнае грамадзянскае непадпарадкаваньне ў адказ на агрэсію з боку дзяржавы. Ня ўсе гатовыя на гэта. Той, хто ня можа на гэта пайсьці, не павінен гэтага саромецца, што ён ня можа ахвяраваць сабой, удзельнічаючы ў пратэсьце. Але ў рэшце рэшт вырашае менавіта гэта.
Гэта вельмі нагадвае тое, як абыходзіліся з габрэямі, скажам, у 1934 годзе: перасьлед, стыгматызацыя, прыняцьце антысэміцкіх законаў, распальваньне нянавісьці.

РС: Вы параўналі тое, што адбываецца цяпер у Расеі, з нацысцкай Нямеччынай у 1930х-гадох. Чаму?

Сэвідж: Нацысцкі тэрор пачаўся ня зь першага дня. Гэта была паступовая эскаляцыя перасьледу, антысэмітызму і палітычнага гвалту. Ніхто не параўноўвае становішча расейскіх геяў са становішчам нямецкіх габрэяў у 1942-1944 гадах. Але гэта вельмі нагадвае тое, як абыходзіліся з габрэямі, скажам, у 1934 годзе: перасьлед, стыгматызацыя, прыняцьце антысэміцкіх законаў, распальваньне нянавісьці. І ў гэтым сэнсе становішча вельмі падобнае.
XS
SM
MD
LG