Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жадобін: расейскія зьнішчальнікі зьявяцца напрыканцы года


Першае зьвяно расейскай вайсковай авіябазы на тэрыторыі Беларусі зьявіцца да канца 2013 года.

Пра гэта паведаміў міністар абароны Беларусі Юры Жадобін на прэс-канфэрэнцыі ў Менску.

Ён таксама паведаміў, што пасьля гэтага, «праз некалькі месяцаў
прыйдзе другая група авіяцыйнай расейскай базы», паведамляе Інтэрфакс.

Сустракаючыся 23 красавіка ў Менску з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам міністар абароны Расеі Сяргей Шайгу заявіў, што Расея плянуе ў 2015 годзе разьмясьціць у Беларусі сваю авіяцыйную базу, а ў 2013 годзе будзе пастаўлена першае дзяжурнае зьвяно баявых зьнішчальнікаў.

Расейская авіябаза будзе месьціцца ў Лідзе, паведаміў галоўнакамандуючы ВПС Расеі Віктар Бондараў.

На першым этапе стварэньня авіябазы, у 2013 годзе, мяркуецца старыць авіяцыйную камэндатуру і паставіць на дзяжурства на беларускай тэрыторыі некалькі расейскіх самалётаў-зьнішчальнікаў СУ-30.

Міністар абароны паведаміў таксама, што прызначаны Камандучы Адзінай сыстэмай супрацьпаветранай абароны Расеі і Беларусі. Ім стаў Алег Двігалёў, камандучы вайскова-паветранымі сіламі і войскамі СПА Беларусі. Кандыдатура камандуючага доўгі час была прадметам спрэчак паміж Расеяй і Беларусьсю.
XS
SM
MD
LG